Наверх
Слоним
небольшой дождь
26 °C
Зельва
небольшой дождь
26 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
25 °C
Мосты
облачно с прояснениями
25 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
25 °C
Барановичи
небольшой дождь
25 °C
EUR 2.7071
USD 2.4123
RUB(100) 3.4223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Антывірусныя прыпеўкі

30 мая 2020 11:48
Поделиться:
вірус

Ілюстрацыйнае фота nokta.md

На паэтычнай хвалі

***
За мяжою я была.
Бяды вірус нарабіў:
Добры домік «Для пацехі»
Ён аднойчы зачыніў.

***
— Галасуйце за мяне! —
Папрасіў аратар.
Ну а я яму сказала:
— Купі рэспіратар!

***
— Скажы, мая мілая,
Дзе ўсю ноч гуляла?
— Мяне вірус затрымаў,
З ім я прастаяла.

***
Цалуй, цалуй, мілы,
Адчуй маю ласку.
Мёдзікам намазала
Вірусную маску.

***
Мяне вірус даганяў,
А я уцякала.
Наваліўся б на мяне,
Калі б пачакала.

***
Калі з хаты я выходжу,
Прасам маску гладжу.
Свайго мілага люблю,
З вірусам не здраджу.

***
Забалела галава,
І ноччу не спіцца.
Адварочваецца муж:
Віруса баіцца.

***
Вірус у госці завітаў.
Я яго прымала:
Тры гадзіны за сталом
Хлоркай частавала.
2020 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание