Наверх
Слоним
небольшая облачность
11 °C
Зельва
небольшая облачность
11 °C
Волковыск
небольшая облачность
11 °C
Мосты
переменная облачность
11 °C
Дятлово
переменная облачность
11 °C
Барановичи
ясно
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цётачка

31 мая 2020 12:10
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Цётачка

Малюнак Яўгена Іванова

Быў цёплы вераснёўскі адвячорак. Маленькія выхаванцы дзіцячага дома вярнуліся з прагулкі.

— Танечка, да цябе госця прыехала, — сустрэла іх на ганку дырэктар і ўзяла за ручку чарнявую дзяўчынку з вялікімі сінімі бантамі. — Яна чакае ў маім кабінеце. Пойдзем.

— Якая госця? У мяне ж нікога няма…

— Убачыш.

Як толькі ўвайшлі, з крэсла ўсхапілася невысокая паўнаватая жанчына ў цёплай карычневай сукенцы з завіўкай-хіміяй на галаве. Яна падышла да Тані і хацела абняць.

— Дзіцятка, я твая родная цётка Сабіна. Татава сястра… Паедзем жыць да мяне ў вёску. Там і ў школу будзеш хадзіць.

— Не хачу да вас! І таты ніякага ў мяне няма! — дзяўчынка схавалася за дырэктарку.

— Памёр ён яшчэ да таго, як ты нарадзілася. І мама пазней памерла. Ты яе таксама не памятаеш. Заўтра ранічкай мы адправімся ў дарогу, ужо і дакументы на апякунства аформлены.

Дзяўчынка пабегла ў групу. Пасля адбою сон да яе не ішоў, у маленькай галоўцы мроіліся думкі-сумненні: якое жыццё ёй будзе ў цёткі?

— Не перажывай, Танечка, сказала начная няня цётка Рая, што зайшла ў спальню і папраўляла на дзетках коўдрачкі. — Цётачка твая, відаць, добрая, спагадлівая. Няма ў яе ні мужа, ні дзяцей. Будзеш за дачушку. Усё ж не ў дзіцячым доме.

Назаўтра Таня сабрала свае небагатыя пажыткі, і яны з цётачкай пайшлі на станцыю. У дзіцячым доме яшчэ ўсе спалі. Дзяўчынка азірнулася на вялікі будынак, на дрэвы ў парку, пад якімі нядаўна гуляла з сяброўкамі, і з блакітных вочак пакаціліся пацеркі слёз.

— Не плач, Танечка, у мяне табе будзе добра. Хоць час пасляваенны і няма вялікага дастатку, але ў цябе будзе і ежа, і адзенне. Я працую у калгасе, а вечарамі шыю ды пераліцоўваю вяскоўцам і іхнім дзеткам вопратку. Плацяць прадуктамі: хто сала кавалачак, хто клінок сыру. Ды і свае куры, парсючок ёсць. Не прападзём!

Яны ехалі на цягніку, а потым на аўтобусе, ішлі пешшу і пад вечар трапілі ў лясную вёсачку Рудкі. Невялікая цётчына хата стаяла на ўскрайку на беразе жвавага ручайка, што выцякаў з крынічкі. Увесь двор быў засланы рознакаляровым лісцем, у якім грэбліся куры.

— Зараз паядзім і пойдзем з табой бульбы накапаем, каб было і сабе, і парсюку ды курам зварыць. А заўтра пойдзем у школу. Пасля заняткаў цябе забярэ бабка Вера, што жыве па суседстве, бо я ж буду на рабоце.

Вучоба Тані давалася цяжка.

— Рамончык, ты зноў нарабіла ў сшытку памылак! — зрывалася на крык настаўніца. — Трэба, каб апякунка больш сачыла за тым, як ты робіш урокі.

— А калі ёй сачыць?! Днём цётачка ў калгасе працуе, а потым шые і шые.

— Бачыш, якая ты дзёрзкая! — незалюбіла настаўніца. — Але добра, што спагадлівая.

Калі дзяўчынка падрасла, Сабіна пасадзіла яе за швейную машыну.

— Стану вучыць цябе майстэрству, — сказала, пагладзіўшы па галоўцы. — З ім заўсёды будзеш мець і хлеб, і да хлеба.

Спачатку Таня практыкавалася на старых лапіках, а потым з дапамогай цётачкі пашыла сабе спаднічку. Са старой сукенкі скамбінавалі. Сіненькая такая спаднічка ў белыя крапінкі. Самая прыгожая абноўка, лепшай яна не насіла ніколі, хоць потым мела дарагія рэчы. Таня радавалася і ганарылася, што цётачка пахваліла яе:

— З цябе атрымаецца не проста швачка, а мадэльер, бо маеш добры густ і старанне.

У дзясятым класе дзяўчына шыла абноўкі не толькі сабе, але і сяброўкам, нават настаўніцам.

Аднойчы прыехала з Мінска да бацькоў Ліда Жураўка, якая працавала загадчыцай швейнага атэлье. Даведаўшыся пра Таніна майстэрства, паглядзеўшы яе работу, сказала:

— Як атрымаеш атэстат, прыязджай да мяне, будзеш працаваць у атэлье, а жыць на першым часе можаш са мной.

— А як жа я цётачку кіну?!

— Пагаворым пра гэта з тваёй цётачкай.

— Едзь, Танечка! — абрадавалася Сабіна. — Раз Ліда бярэ — едзь! А я тут спраўлюся. Для мяне ж самая вялікая радасць — твая добрая доля. Дзеля гэтага і жыву на свеце…

Выпраўляючы Таню ў Мінск, цётачка справіла ёй абноўкі: пашыла тры сукенкі, купіла туфлі і басаножкі, боцікі.

— Цётачка, у цябе ж самой няма ботаў. Бачыла я, як ты старыя кожны год носіш да шаўца дзядзькі Вінцука, каб паставіў лапік. У цябе боты з адных лапікаў.

— От, не зважай. Я старая, і так добра будзе.

— Цётачка мая мілая! — абняла Сабіну, пагладзіла па сівой галаве. — Як жа я жыла б без цябе?

У Мінску Таня працавала швачкай і завочна вучылася ў інстытуце. На чацвёртым курсе выйшла замуж за свайго выкладчыка — старога халасцяка Навума Пятровіча, які меў кватэру, што засталася ад бацькоў. А праз два гады ў сталіцу перабралася і цётачка, бо трэба было гадаваць маленькага Сцяпанку…

Наш канал в Telegram