Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
10 °C
Зельва
облачно с прояснениями
10 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На адукацыю слонімскіх дзяцей не хапае грошай?

5 июня 2020 9:32
Поделиться:

Ідуць выпускнікі СШ №8 2019 года

Пад пагрозай закрыцця апынуліся музычная кафедра ў СШ №8 і ваенна-патрыятычны гурток у СШ №2 Слоніма.

У СШ №8 склікаліся раптоўныя бацькоўскія сходы на чале з намеснікам старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсай Юшкевіч. Сустрэчы адбываліся на працягу некалькіх дзён. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у клас заходзіла па дзесяць чалавек.

З гісторыі

Музычная кафедра СШ №8 пачала дзейнічаць у 1989 го­дзе на базе сярэдняй школы №3. Тады ж быў набраны з маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак першы музычны клас. Летась школа адсвяткавала сваё 30-годдзе. За час свайго існавання ў ёй навучаліся дзясяткі таленавітых артыстаў, якія праслаўляюць не толькі наш горад, але нават краіну на рэспубліканскім і міжнародным узроўні. Неверагодным оперным вакалам неаднаразова здзіўляла таленавітая артыстка міжнароднага ўзроўню Алена Кананчук-Крывіцкая. Спявачка Вольга Змуршчык таксама прадстаўніца гэтай школы. Павел і Ксенія Лашчэўскія ў 2014 годзе мелі магчымасць злётаць у Мальту на дзіцячае Еўрабачанне. А колькі іх усяго — цяжка падлічыць. Яны — гонар Слонімшчыны. І вось… Чаму так здарылася і што будзе далей?

На бацькоўскім сходзе

Прысутным на бацькоўскім сходзе бацькам паведамілі, што ўсё пачалося з 2011 года. Дзякуючы адмысловым пастановам Савета Міністраў, тады былі выкаранены ўсе навучальныя ўхілы ў школах. Грошы на іх больш не вы­дзяляюцца. Каб не губляць музычную кафедру пры школе, якая, несумненна, з`яўляецца брэндам, усе наступныя гады выканкам вышукваў сродкі ў раённым бюджэце. Для гэтага распрацоўваліся розныя варыянты, нават пісалі лісты ў Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў, але выніку яны не далі. Асабліва цяжкім у фінансавым плане стаў мінулы год — грошай не хапіла, прыйшлося зрэзаць колькасць музычных гадзін. Пакуль незразумела, ці хопіць іх на гэты год. Гэта можна будзе вызначыць толькі ў жніўні. Калі сродкаў хопіць, усё застаецца па-ранейшаму. Калі не, то на базе школы адкрыецца аддзяленне музычнай школы. Гэта значыць, настаўнікі застануцца на сваіх працоўных месцах, а дзеці будуць навучацца, але платна.

Пытанні

Калі ўсё ж прыняць да ўвагі найгоршы сцэнарый, то ці кожны бацька зможа аплаціць навучанне свайго дзіцяці, улічваючы, што ў большасці заробак складае 300-375 рублёў? Ці не стане навучанне раскошай для сямейнага бюджэту? А спыненне навучання музыцы ці не стане трагедыяй для дзіцяці?.. А можа, не ўсё так кепска?

У аднаго з бацькоў мы пацікавіліся пра магчымы кошт заняткаў. Такі «прэйскурант» існуе ў Слонімскай школе мастацтваў. Нам паведамілі, што восем заняткаў па спецыяльнасці «сальфеджыа», «аркестр (хор)» там каштуе 15 рублёў за месяц. У столькі ж ацэньваецца адзін індывідуальны урок. Таксама разглядаўся варыянт зрабіць музычныя прадметы як гурткі.

Што думаюць і кажуць зацікаўленыя

Тэрэса Юшкевіч

Тэрэса Юшкевіч, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама:

— Давайце мы вернешся да гэтага пытання ў чацвер, таму што пытанне яшчэ вырашаецца. Тады я вам афіцыйна на ўсе пытанні адкажу. Аб адным толькі дакладна скажу: СШ № 8 і СШ № 2 былі і будуць. Пакуль не прынята канчатковае рашэнне, давяраць чуткам не варта.


Аляксандр Макарчук Аляксандр Макарчук, кіраўнік музычнай кафедры

— Я, к сожалению, работаю на этой кафедре и не могу комментировать — все, что бы я ни сказал, будет использовано против меня. Поэтому желательно разговаривать с родителями, которые в курсе и которые смогут что-то сказать. Я подчинённый человек. В остальном без комментариев.


Улдзімір ДваежонаўУладзімір Дваежонаў, бацька:

— Восьмая школа з музычнай кафедрай знаходзіцца ў густанаселеным раёне, што вельмі зручна і для мяне. Сын тут вучыцца і займаецца на музычным інструменце — акардэоне, як і многія іншыя хлопцы. Не трэба шмат часу аддаваць на паездку ў музычную школу і назад. Але тое, што зручна нам, на жаль, камусьці косткай у горле стаіць. Асабіста я не збіраюся чакаць рашэння лёсу музычнай кафедры восьмай школы да жніўня. Я хачу, каб мой сын працягваў тую справу, якая яму падабаецца і ў яго атрымліваецца. Я ўпэўнены, так думаюць многія бацькі. Праблему стварылі на роўным месцы па незразумелых прычынах.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание