Наверх
Слоним
небольшая облачность
21 °C
Зельва
небольшая облачность
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Антывірусныя прыпеўкі

7 июня 2020 12:21
Поделиться:
Працяг. Пачатак чытайце тут.
вірус

Ілюстрацыйнае фота www.dw.com

***
Не чапляйся, вірус,
Не буду з табою:
За два дні ты пастарэў,
Ужо з барадою.
***
Вады ў ванну напусціла
І палезла мыцца.
Вірус дзверы адчыніў.
Ён прыйшоў галіцца.
***
Я памыла рукі,
Я памыла ногі.
Лекара чакаю
З хуткай дапамогі.
***
Быў у мяне настаўнік,
Быў у мяне артыст.
Цяпер абнімае
Інфекцыяніст.
***
З мілым не сумуем,
Хоць не сустракаемся.
Мы каханнем разам з ім
У анлайн займаемся.
***
Закахаўся ты ў мяне,
Падхапіў інфекцыю.
Дык цалуй, цалуй хутчэй,
Не чытай мне лекцыю.
***
Не чарні, мілы, мяне,
Не рабі як сажу.
Калі будзеш раўнаваць,
Вірусам намажу.
***
Раней з мілым я гуляла
У парку, дзе акацыі.
Цяпер з Муркаю сяджу
Я на ізаляцыі.
***
— Ведаю, мой мілы,
Ходзіш да Параскі.
— Каханнем не займаемся,
Шыем людзям маскі.
2020 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание