
Ілюстрацыйнае фота 7dach.ru
Вецер хмары падганяе,
Над зямлёй маўчком плывуць
І маланкі з перунамі
На сабе яны нясуць.
Дзесьці блісне бліскавіца,
Палыхне жоўтым агнём,
Нават самай цёмнай ноччу
Стане ўсё відаць, як днём.
Вецер цешыцца, гудзіць:
Ад яго цяпер залежыць,
Дзе свой цяжар хмара скіне,
Каб дажджом зямлю паліць.
Я бягу услед за ветрам…
— Не ляці, пан, не ўцякай,
Прыпыніся на хвілінку,
Разам з хмарай пачакай!
Вусны крывяцца ад крыку,
Звон бясконцы у вушах.
Мабыць, ён знарок падкраўся,
Каб спыніць, нагнаўшы жах.
Не спыніў, не утрымаў.
Я бягу, бягу, бягу…
Даганю цябе, пан вецер,
Шлях адужаю, змагу.
Ты ляціш на луг шырокі,
Ужо хутка будзеш там.
За табою прыцягнуся
І руку табе падам.
Потым разам паімчымся,
Сілы злучым у адну.
Можа, убачым неўзабаве
Недзе ўдалечы вясну.
Нашу радасць, наша шчасце,
Нашу мару, весялосць.
— Не бяжы так, чалавеча,
Не уводзь мяне у злосць.
Тут, на лузе на шырокім,
Кветкі дзіўныя растуць.
Твае ногі іх патопчуць,
Ім узняцца не дадуць.
Цябе многія баяцца:
І травінка, і пчала,
І бярозка, што нядаўна
На узлеску падрасла.
Я бягу, ветру не чую,
Для мяне бязмоўны ён.
Я бягу, дагнаць я мушу,
Інакш гэта будзе сон.
Я свае сляды пакіну
І на лузе, і ў ляску,
І на самым небяспечным,
Самым стромым беражку…
След у нас бывае розны.
Часам кажам: «Наслядзіў».
Быццам у яму, з цёмнай хмары
Дождж у гэты след паліў.
Я бягу услед за ветрам,
Словы гінуць у грудзях.
Вецер цешыцца, рагоча
На няскошаных лугах.
2020