Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Проста прыпеўкі

15 июня 2020 14:27
Поделиться:
На паэтычнай хвалі
Сакратарка

«Сакратарка у прыёмнай
пасівела з гора». Іллюстрацыйнае фота

***
Магазін у нас адкрылі.
Людзі з сумкамі бягуць,
Бо ў аб`яве прачыталі,
Што паветра прадаюць.

***
Паглядзіце на мяне:
Я не худаваты:
Ў краму з сетачкай хаджу,
Купляю нітраты.

***
Развяліся караеды,
З кляшчамі гуляюць.
Днём і ноччу цешацца:
Лес грыбны знішчаюць.

***
З нашым мэрам размаўляла.
Ён вельмі здзівіўся,
Калі я яму сказала:
— Ты не пахмяліўся.

***
Сакратарка у прыёмнай
Пасівела з гора,
Бо дырэктар падмануў:
Паехаў на мора.

***
Спахмурнеў просты народ,
Ходзіць невясёлы.
Напісалі у газеце:
— Ваш дырэктар голы.

***
Мы у кусціках сядзім,
Паднімаем чарку
За таго, хто растаўсцеў,
З`еўшы нашу скварку.

***
Кандыдат да нас прыехаў,
Вельмі абнадзеіў.
Ён сказаў: «Праз дзесяць год
Усе памаладзеем!»

***
Учора мне пашанцавала,
Учора я вагу зганяў:
Ад ДАІ на ровары
З унукам уцякаў.

***
Пакідае людзей май —
Пуста ў агародзе.
Няма ладу ў грамадзе —
Няма і ў прыродзе.
2020 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание