Наверх
Слоним
небольшая облачность
17 °C
Зельва
переменная облачность
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
небольшая облачность
16 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пазнай сябе на фота

17 июня 2020 9:39
Поделиться:
Міліцыянеры

Міліцыянеры-ахоўнікі і іх памочнік

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
слонімцы

Сталыя слонімцы

На фотаздымак сталых слонімцаў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», першай адгукнулася ў групе «ГС» сацсеткі УК Наталля Дарафей.

— Другі справа (паміж мужчынамі ў касцюмах) — Собалеў Віктар Цімафеевіч, — напісала Наталля.

Яшчэ дваіх мужчын на гэтым здымку пазнаў наш чытач Аляксандр Вянскоўскі.

— Пяты злева направа на здымку стаіць Генадзь Пяцюра. Ён працаваў вадзіцелем у былой аўтабазе №8 у Слоніме. А перад ім стаіць Мікалай (прозвішча яго цяпер не ўспомню), — расказаў па тэлефоне Аляксандр Аляксандравіч.

Наша сталая чытачка Ірына Гембіцкая пазнала на здымку Васіля Быкава (крайні злева), які ўсё жыццё адпрацаваў слесарам на кардонна-папяровым заводзе ў Слоніме.

Прыгажуні

Прыгажуні з кветкамі

На здымак прыгажунь з кветкамі, які быў апублікаваны ў №23, адгукнуўся слонімец Дзмітрый Дайнэка.

— На гэтым здымку я пазнаў сваю аднакласніцу па трэцяй школе Святлану Несцер. Яна тут стаіць крайняя справа. Дзве другія дзяўчыны — гэта аднакласніцы з паралельнага класа, — распавёў Дзмітрый.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание