Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Кнігу даўнюю адкрыў

20 июня 2020 14:22
Поделиться:
кніга

Фота: ru.sputniknews.kz

На паэтычнай хвалі

Кнігу даўнюю адкрыў
— Добры дзень! — там прачытаў.
І замоўк: тужліва стала.
Вусны моцна сцяў.

Калісьці сярод рэчак,
Палёў, лясоў, балот
Душу укладваў у мову
Мой доблесны народ.

— Добры дзень, суседзі! —
Ласкава гучала,
Як сяброў найлепшых,
У госці запрашала.

Людзі сустракаліся,
Вялі свае размовы.
Яны не баяліся
Старажытнай мовы.

Мова іх яднала
Ля стала, на лузе.
«Добры дзень» гучала
Ва усёй акрузе.

Іншае ўжо чую.
—Здравствуйте! — гучыць,
Быццам крык вароны,
Да мяне ляціць.

Кажуць, што вароны
Умеюць пераймаць.
І пра беларусаў
Так можна сказаць?

Гляджу, камянею,
Нападае жах.
Крык шэрай вароны
Застыў у вушах.

Кнігу даўнюю адкрыў,
Шчакой прытуліўся
І на вокладцы пажоўклай
З Бацькаўшчынай зліўся.

Для мяне яна сляза,
І я стаў слязою.
А як быць цяпер
З нашаю душою?

Душы прадаюцца,
Іх можна купіць,
Каб выкінуць на сметнік
Ці з чужой зляпіць?

Сонца ўжо заходзіць,
Моўкне, вечарэе.
Шэрая варона
На сметніку тлусцее.

Кнігу даўнюю адкрыў.
— Добры дзень! — там прачытаў.
Плечы распраміў,
Галаву падняў.

2020 год

Наш канал в Telegram