Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Уладзімір Літвін: «Палохаць людзей зброяй недапушчальна»

20 июня 2020 8:50
Поделиться:
Уладзімір Літвін

Уладзімір Літвін

Да 19 чэрвеня ўключна ў Беларусі ідзе збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка краіны. 14 ліпеня — апошні дзень для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Сваімі думкамі аб ходзе выбараў падзяліўся сябра слонімскай суполкі БНФ і грамадскага аб`яднання «Таварыства беларускай мовы» імя Ф. Скарыны Уладзімір Літвін.

— Што можаце сказаць аб ходзе сёлетняй выбарчай кампаніі?

— Па-першае, дрэнна тое, што чарговы раз у прэзідэнцкіх выбарах зноў удзельнічае Лукашэнка. Ён жа сам паабяцаў беларускаму народу, што калі людзі будуць супраць, ён не будзе вылучацца. Ён мовіў народу, што наеўся гэтай улады досыць. Пара на адпачынак.

Па-другое, выбарчую кампанію праводзяць у час піку пандэміі каранавіруса на Беларусі, напэўна, свядома не заўважаючы гэтай праблемы, рызыкуючы здароўем выбаршчыкаў.
Па-трэцяе, кампанія па выбарах праводзіцца ў вельмі сціслыя тэрміны. Кандыдаты пастаўлены ў складаныя ўмовы.

— Якія ўражанні ад пачатку выбараў у Вас засталіся?

— Адметнай рысай сёлетніх выбараў на Беларусі з`яўляецца той факт, што народ пачаў прачынацца, людзям усё ўжо даўно абрыдла.

Дзеці і ўнукі тых людзей, якія галасавалі ў свой час за Лукашэнку, цяпер спрабуюць выправіць іх памылку. Яны хочуць годна жыць, гадаваць сваіх дзяцей, каб не было гвалту з боку дзяржавы. За 26 год вырасла цэлае пакаленне, і яно хоча самарэалізавацца, яно прагне свабоды. Гэта іх права. За ім наша будучыня.

— Каго з прэтэндэнтаў у прэзідэнты хочаце вылучыць, каго падтрымаць?

— Пакуль я падпісаўся за дваіх прэтэндэнтаў, магчыма, падпішуся яшчэ за каго. Сімпатызуе мне адзін, які мог стаць кандыдатам, але яго не зарэгістравалі, а замест яго зарэгістравалася яго жонка. Людзі актыўна падпісваюцца за яе…

— Які кандыдат патрэбны беларусам? Які ён, ідэальны кандыдат у прэзідэнты?

— Беларусам патрэбны такі кандыдат у прэзідэнты, які будзе дбаць пра нашу краіну, каб яна не знікла з мапы свету, а з ёй і наш працавіты народ. Каб ён паважаў права выбару свайго народу, гісторыю, культуру, самабытнасць, тытульную мову (беларускую) гэтага народа. Бо мова ёсць твар народа і яна дадзеная Богам.

— Лукашэнка затрымлівае лідараў пратэсту. Як гэта адаб`ецца на выбарчай кампаніі?

— Тое, што Лукашэнка затрымлівае лідараў пратэсту — гэта яму ў мінус. Народ хоча пачуць альтэрнатыўную думку, а пасля рабіць высновы з усяго гэтага. Лукашэнка па БТ гаворыць адно і тое ж ужо амаль 26 год. Людзі даўно ад гэтага стаміліся, яму трэба ўжо сыходзіць на адпачынак, не даводзіць людзей да граху. А тым больш недапушчальна палохаць людзей зброяй. Гэта амаральна і антызаконна. Цяперашнія ўлады сваімі дзеямі павышаюць градус у грамадстве, а гэта можа прывесці да масавых пратэстаў. Мажліва, уладам гэта і трэба, каб потым з гэтай нагоды ўвесці надзвычайны стан і адкласці выбары на нявызначаны тэрмін? А там — як карта ляжа. Я так мяркую.

— Ці здольны грамадзяне Беларусі самаарганізавацца і адстаяць свой выбар?

— Ці гатовы народ самаарганізавацца і адстойваць свой выбар, я адназначна сказаць не магу, час пакажа, але тое, што працэс пайшоў, відавочна. Усё залежыць ад чалавека.

Кожны грамадзянін Беларусі павінен спытаць у сябе, што ён хоча і да чаго імкнецца, чаго ён хоча для сваіх дзяцей і ўнукаў, каб праз пэўны час яму не было сорамна глядзець ім у вочы.

— Што хочаце ў заключэнне сказаць выбаршчыкам?

— Кожны чалавек робіць калісьці ў сваім жыцці важкі крок, ад якога залежыць яго будучыня і яго блізкіх.

Думаю, што беларускі народ дасць ацэнку ўсяму таму, што адбываецца ў краіне, і цвяроза падыдзе да пытання аб сваёй будучыні, каб чарговы раз не памыліцца.
Выбаршчыкам неабходна прыняць актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі, каб на кожным выбарчым участку знаходзілася некалькі незалежных назіральнікаў.

Любіце Беларусь, яна ў нас адна. У цяперашні час актуальны для сапраўдных беларусаў словы Кастуся Каліноўскага: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь». — «То ўзаемна!»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание