Наверх
Слоним
небольшая облачность
21 °C
Зельва
небольшая облачность
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мармуровая дошка і занядбаная алея

21 июня 2020 14:40
Поделиться:
Алея

Алея

У 2018 годзе падчас чарговага суботніка побач з Домам культуры ў Мастах была высаджана ліпава-рабінавая алея ў гонар першага Героя Сацыялістычнай Працы на Мастоўшчыне Домны Варац.

Ініцыятарам тае акцыі паўстала Мастоўская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», якую і цяпер узначальвае намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік.

Лета таго года выдалася спякотнае, дрэўцы патрабавалі вільгаці, а іх ніхто не паліваў. Дрэвы сталі сохнуць. Марына Восіпаўна з акна свайго кабінета райвыканкама не магла не бачыць, як паміраюць пасаджаныя ёю дрэўцы.

Аднак гэта гісторыя мае працяг. Нягледзячы на тое, што дрэўцы сохнуць, ля гэтай алеі была ўсталявана мармуровая дошка, якая яскрава сведчыць, хто і ў чый гонар заклаў гэтую алею.

Дрэўцы ж як паміралі, так і паміраюць далей. Толькі грошай, што былі страчаны на тую дошку, з гакам хапіла б аднавіць пасадкі. Мабыць, Марыне Давыдзік, чалавеку пры ўладзе, лепш відаць, што важней: жывая алея ў гонар працавітай жанчыны ці шыльда сярод засохлых дрэў.

Шыльда

Шыльда

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание