Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пачаўся Пятроў пост

21 июня 2020 11:00
Поделиться:
апосталы Пётр і Павел

Святыя першавярхоўныя апосталы Пётр і Павел. Фрагмент іконы. Фота: riara.com.ua

З панядзелка, 15 чэрвеня, праваслаўныя вернікі ўступілі ў адмысловы перыяд — пачаўся Пятроў пост.

Яшчэ яго называюць Апостальскім, у гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, памяць якіх здзяйсняецца 12 ліпеня. У гэтым годзе пост будзе доўжыцца 28 дзён. Апостальскія пастановы (IV ст.) сцвярджаюць, што першыя пасты былі не працяглымі: «Пасля яе (Пяцідзесятніцы) адзін тыдзень пасціцеся, бо справядліва, каб вы і весяліліся аб дары Божым, і пасціліся пасля паслаблення».

Чалавек пазнае свет праз матэрыялістычнае ўспрыманне. Выразы «зарабляць кусок хлеба», «перабівацца з хлеба на ваду», «дзеля хлеба надзённага», «хлебам не кармі» і ўласна беларускае «спяваць на хлеб» (збіраць міласціну, жабраваць) паказваюць, што ў хлебе — вынік чалавечай дзейнасці і клопатаў. Але чалавек мае не толькі цела, клапаціцца трэба і пра душу.

Па словах свяціцеля Ціхана Задонскага, цялесны пост дапамагае захаваць памяць ад злапомнасці, волю накіроўвае прэч ад злога намеру, вочы засцерагае ад бачання кепскага ў бліжнім, вушы беражэ ад паклёпніцкіх шаптанняў, а язык — ад гнілога слова, асуджэння і няпраўды. Іншымі словамі, устрыманне — гэта вялікая, цяжкая і знясільваючая праца, якая патрабуе ад кожнага не меншых сіл, чым выкананне цялеснага посту.

«Калі пасціцеся, не будзьце панурымі, як крывадушнікі, бо яны прымаюць на сябе змрочныя твары, каб паказацца людзям тымі, хто выконвае пост», — кажа Хрыстос (Мф. 6:16).
А вось яшчэ адна перасцярога, якой часта грэбуюць занадта веруючыя жанчыны ў сем`ях і тым самым распальваюць скандалы на пустым месцы. Святы апостал Павел кажа: «Хто есць, не прыніжай таго, хто не есць; і хто не есць, не асуджай таго, хто есць, таму што Бог прыняў яго» (Рым. 14:3).

Прытрымлівацца посту ці не — гэта справа асабістая. Кожны чалавек сам павінен для сябе вырашаць, трэба яму гэта ці не. Ежа сама па сабе не служыць ні ўмовай, ні перашкодай да Царства Божага (Рым. 14:17), але ўстрымліваючыся ад ўсяго нячыстага, па словах святога апостала Паўла, атрымліваем для сябе ў вечнасці неўвядальны вянец (1Кар. 9:25).

…Аднойчы на перадвелікодным тыдні свяціцеля Антонія Суражскага, які да служэння царкве працаваў доктарам, паклікала адна бедная руская сям`я на святочны абед. Увесь пост будучы іерарх вельмі аддана пасціўся і, глянуўшы на тое, што прыгатавала сям`я, зразумеў, што на гэтым яго посны подзвіг скончыўся і Гасподзь не прыме яго ахвяру. Як выявілася, гэтыя людзі доўгі час збіралі грошы, каб купіць маленькую курачку. Малады чалавек ледзь праглынаў кускі мяса ад гора. Доўга не адкладваючы, ён накіраваўся да свайго духоўніка. Той паглядзеў на яго і сказаў: «Ведаеш што? Калі б Бог на цябе паглядзеў і ўбачыў бы, што ў цябе няма іншых грахоў і кусок курыцы можа цябе апаганіць, Ён цябе ад яе абараніў бы. Але Ён паглядзеў на цябе і ўбачыў, што ў цябе столькі грахоўнасці, што ніякая курыца цябе яшчэ больш апаганіць не можа».

З пачаткам гэтага светлага перыяду!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание