
Зброевы салют

Заканчваюць уборку каля помніка


Перад пачаткам імпрэзы каля мемарыяла на вуліцы Пушкіна працавала брыгада дворнікаў і прыбірала смецце. Бруд згрузілі ў трактар амаль у апошнія хвіліны перад адкрыццём.

Выступае Генадзь Хоміч
Па традыцыі на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады на чале з Генадзем Хомічам. Ён адзначыў, што абараніць сведак вайны ад розных цяжкасцяў і вырашыць іх надзённыя праблемы — наш святы абавязак. «Аб`яднанне сілаў і ўпэўненасць у заўтрашнім дні няхай пераадолеюць праблемы і перашкоды, каб годна несці званне народа-пераможцы. Хай тая злашчасная вайна ніколі больш не паўторыцца», — адзначыў кіраўнік раёна.

Слонімцы



Слонімцаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, было нямала, але сярод прысутных не знайшлося ні аднаго ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Затое было некалькі малых дзяцей. Сярод іх — трохгадовы Саша, які трымаўся з бабуляй. У руках хлопчык трымаў два чырвоныя гваздзікі. Ён упэўнена сказаў, што адзначаецца 22 чэрвеня — дзень, калі нямецкія захопнікі вераломна напалі на нашу краіну. Яго бабуля дадала: «Пакуль мы памятаем, мы жывыя. Памяць пра тыя страшныя гады перадаём маладым пакаленням».

Трохгадовы Сашка з бабулей
— Сегодня дзень скорби и памяти тех, кто отстаивал независимость нашей страны. Об этом нужно помнить всегда, и самое главное — идеологически правильно воспитывать наших детей. Помня о прошлом, можно строить будущее, — адзначыў Аляксандр, які прыйшоў разам з сям`ёй.

Сям’я Аляксандра
У гэты дзень людзі ўсклалі кветкі да мемарыяла, прагучалі зброевыя залпы. На рэках Шчара ў Слоніме і Іса ў Цывіншчыне прадстаўнікі Слонімскай вадалазна-ратавальнай службы ТВВОД на ваду спусцілі вянкі.


