Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
9 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
9 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
7 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Брытанскі фонд плануе выкупіць слонімскую сінагогу

23 июня 2020 15:18
Поделиться:
слонім сінагога
Брытанскі фонд габрэйскай спадчыны паспрабуе выкупіць слонімскую сінагогу 1642 года на аўкцыёне, піша Радыё Свабода. Падчас першага аўкцыёну, які праходзіў у Гродне 15 чэрвеня, ахвотных купіць гэты гістарычны будынак не было.

Адзін з удзельнікаў праекту аднаўлення сінагогі, англічанін Сайман Каплінскі, пацвердзіў Свабодзе пра сваю зацікаўленасць у набыцці сінагогі.

«Мы чакаем, што сінагога зноў будзе выстаўленая на аўкцыён сёлета, — гаворыцца ў прэс-рэлізе фонду. — Мы ўпэўненыя, што фонд зможа прапанаваць пераканаўчае бачанне яе аднаўлення».

У прэс-рэлізе таксама гаворыцца, што Фонд габрэйскай спадчыны цяпер супрацоўнічае з Таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Беларуская арганізацыя будзе кансультантам па архітэктуры.

Наступны аўкцыён па продажы сінагогі павінен адбыцца прыкладна ў жніўні.

Кошт будынка знізяць удвая, паведаміў Свабодзе прадстаўнік Таварыства аховы помнікаў Юры Меляшкевіч.

Першапачаткова сінагогу ацанілі ў 137 тысяч рублёў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание