Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 2.7435
USD 2.43
RUB(100) 3.4118
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Нікога са Слонімскага грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне» ў камісіі не ўключылі

25 июня 2020 16:56
Поделиться:
Павел Севасцьян

Павел Севасцьян

Ніводнага сябра Слонімскага ГА БНФ “Адраджэнне” з васьмі чалавек і грамадскага актывіста Алеся Масюка, вылучанага шляхам падачы заявы ад грамадзян, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Слоніма не ўключылі.

Нагадаем, пасяджэнне па фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій прайшло ў Слонімскім райвыканкаме 24 чэрвеня. Карэспандэнта «ГС» на гэтае мерапрыемства ў выканкам не пусцілі, спаслаўшыся на захады супраць каранавіруса.

У размове з карэспандэнтам «ГС» кіраўнік слонімскай суполкі ГА БНФ «Адраджэнне» Павел Севасцьян сказаў, што рашэнне райвыканкама яны будуць абскарджваць у судзе, куды ён цяпер рыхтуе адпаведныя дакументы.

— Галасавалі персанальна па кожнай кандыдатуры і абмяркоўвалі на пасяджэнні кожнага. Амаль усім нашым сябрам ставілі ў віну ўмяшанне ў дзейнасць участковых камісій падчас назірання за выбарамі ў папярэднія выбарчыя кампаніі ды стварэнне там канфліктных сітуацый. За кандыдатуры нашых сяброў прагаласавалі ад аднаго да трох членаў прэзідыума Слонімскага райвыканкама, — пракаментаваў сітуацыю Павел Севасцьян.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание