Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 2.7435
USD 2.43
RUB(100) 3.4118
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Плата за салідарнасць

25 июня 2020 15:41
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Затрыманых у Наваградку яшчэ 21 чэрвеня 24 чэрвеня судзілі ў Карэлічах. На выезд быў скіраваны старшыня Наваградскага раённага суду Васіль Аляхновіч, піша "Гарадзенская Вясна".

Паводле папярэдняй інфармацыі затрыманыя, якія правялі амаль двое сутак у Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання, былі засуджаны да штрафаў:

Алег Аляшкевіч — да 4 базавых велічынь штрафу

Андрэй Акулінскі — да 30 базавых штрафу

Сяргей Казак — да 4 базавых велічынь штрафу

Дзмітрый Рубень — да 30 базавых штрафу (паводле іншых зьвестак толькі да 2 базавых штрафу)

Пячко Сяргей — да 10 і 15 базавых штрафу па двух пратаколах

Аляксандр Камісараў — да 25 базавых агулам па двух пратаколах

Паводле папярэдняй інфармацыі ўсіх асуджаных адпусцілі.

Таксама ў той дзень у Наваградку проста з працы міліцыянты забралі Вікторыю Жук і доўга трымалі ў пастарунку. Тым часам у Жук муж-інвалід і малое дзіця дома.

Міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ пару маладых людзей, якія 21 чэрвеня былі ў цэнтры Наваградку, проста стаяўшы ў мірнай праяве салідарнасці. Такія дзеянні міліцыі яскрава сведчаць пра незаконнасць затрыманняў і пераслед людзей паводле палітычных матываў, адзначае праваабарончы рэсурс.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание