Наверх
Слоним
небольшая облачность
22 °C
Зельва
небольшая облачность
22 °C
Волковыск
небольшая облачность
23 °C
Мосты
небольшая облачность
23 °C
Дятлово
небольшая облачность
23 °C
Барановичи
ясно
21 °C
EUR 3.0398
USD 2.5905
RUB(100) 3.3975
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Наладчыкі

28 июня 2020 9:27
Поделиться:
Наладчыкі

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

З абласной канторы «Наладка» трэба было паслаць майстроў, каб устанавілі новае абсталяванне на кароўніку ў калгасе «Забэцькі». Ехаць ніхто не хацеў, усе знаходзілі важныя прычыны. І толькі худы і доўгі Васька Зубрыла, наморшчыўшы высокі лоб, сказаў:

— А што, я паеду. Цяпер сама вясна, жонка з цешчай на дачу загоняць агарод капаць, а так няхай самі рыюцца, мудрыя такія. Усё роўна ад іх ніякай падзякі і спагады.

— Правільна, і я паеду. Да нас цешча прыязджае на цэлы месяц, буду хадзіць па струнцы нібыта які канатаходзец, — прымкнуў да яго Віцька Зяблік, тоўсценькі, кругленькі, з вялікімі залысінамі на галаве.

— І мяне запісвай, Патапавіч, — на радасць начальніку сказаў шустры Пятрусь Канопель. У мяне хоць і няма ні жонкі, ні цешчы, але падумаў, што ў такі прыгожы час года пажыць у вёсцы — адно задавальненне.

Службовы уазік прывёз іх да калгаснай канторы, і, так бы мовіць, узяўшы на борт старшыню Антонавіча, накіраваліся ў недалёкую вёску, дзе наладчыкі павінны былі жыць і працаваць.

— Хата спраўная, гаспадары, што нядаўна памерлі адзін за адным, добра яе даглядалі. Пасля іхні сын, можа, і прадасць каму, а цяпер дазволіў пажыць. Сам ён у Смаленску.
Антонавіч дапамог хлопцам выгрузіць рэчы і занесці ў дом, а потым паехаў.

Пакуль складвалі прадукты ў халадзільнік ды развешвалі ў шафе вопратку, шустры Пятрусь разведаў абстаноўку.

— Дрэнь справы, хлопцы! — сказаў, вярнуўшыся. — І вёска файная, і людзі прыветлівыя, а вось магазіна няма. Праўда, аўталаўка прыязджае два разы на тыдзень, але гэта не тое…

— Сапраўды, не тое, — падтрымаў яго Васька. — У ёй мы можам купіць прадукты, а дзе будзем браць вінцо?

— Хіба там няма? — засумняваўся Віцька.

— Ёсць, канечне, але калі мы прылюдна сярод белага дня будзем цягаць бутэлькі, то старшыня пазвоніць нашаму начальніку і яно наладзіць нам галавамыйку. Гэта ж вёска, тут усе пра ўсіх усё ведаюць. А мы людзі новыя, да нас асабліва будуць прыглядацца.

— Хлопцы, хіба мы не наладчыкі? Сваю вытворчасць наладзім! — абнадзеіў Пятрусь. — Я ў каморы бачыў саракалітровую флягу, акурат для брагі падыдзе. Там жа і змеявік ляжыць. Газ ёсць. Такую барматушку забацаем, ніякі каньяк не параўнаецца!

Тым часам вечарэла. Хлопцы дасталі са сваіх вандзэлкаў паўлітроўкі таннага віна, што прывезлі з дому, і пачалі замочваць сельскае жыццё.

Па бутэльцы на брата — гэта норма, бо заўтра ж на работу.

Работа работай, але трэба было думаць, як наладзіць вытворчасць вогненнай вады, таму ў абед узялі ў гаспадаровай пуні ровар і адправілі Петруся ў суседнюю вёску ў магазін па цукар і дрожджы. Загадалі, каб браў шмат, бо ўсякі раз не наездзішся.

Ён так і зрабіў.

Надвячоркам, прыйшоўшы з работы, расчынілі брагу, павячэралі ўсухую і ляглі спаць. Настрой быў паганы.

— Не трэба маркоціцца, хлопцы, — угадаў агульны настрой Віцька. — У цяпле брага хутка выхадзіцца, і можна будзе пачынаць. Уяўляеце, якое будзе жыццё, як той казаў, і сыты, і п`яны, і нос у табаку!

Прыйшоў запаветны час. Зняўшы пробу, дзяжурыць пры бровары пакінулі Петруся.

— Сядзі спачатку ты, а потым я, а потым Васька, — камандаваў Віцька, кладучыся спаць. Праз хвіліну ён захроп. Змораны работай і падагрэты алкаголем, імгненна заснуў і Васька.

— А я што, рыжы, каб, як кажа артыст Вінакур, ля калодзежа ды не напіцца? Першачок цячэ чысты, як мужчынская сляза. Тут проста грэх не прыкласціся да шкляначкі.

Ён падставіў пад струменьчык гранёную шклянку, якую яны дасталі з шафкі пры сцяне, нацадзіў палову.

— Трэба, каб гаспадары, гэныя дзед з бабай, апынуліся ў раі за тое, што пакінулі нам такое дабро! — думаў прачулена. — Выдаткі невялікія, падазрэння ніякага, а пастаянна будзем вясёлыя і шчаслівыя. Але на рабоце ні-ні, бо ўсё можа абярнуцца дрэнна.

Так разважаючы, Пятрусь неўпрыкмет пачаў дзяўбаць носам і таксама заснуў. Седзячы.

Ускочыў ён ад таго, Віцька моцна піхнуў у плячо.

— Ахламон, зараз брагу папрэ праз верх, а ты дрыхнеш!

Пятрусь лыпаў вачамі, пакуль сцяміў, што ён ледзь не праваліў важную аперацыю, якую даверылі сябры.

— Даруйце… Не ведаю, як заснуў…

— Не ведаю-ю, — перадражніў Васька, які таксама прачнуўся ад шуму. — Нічога табе нельга даверыць ні на аб`екце, ні тут.

— Варона! — не мог супакоіцца Віцька. — Нездарма нежанаты. Каб меў жонку, то яна пастаянна трымала б у тонусе, не расслабляўся б так.

Ва ўсіх сон як рукой зняло, ужо ніхто і не думаў класціся. А вось прадоўжыць дэгустацыю думалі ўсе. Толькі па чуць, каб да работы дайсці і працаваць.

І для наладчыкаў настала райскае жыццё. У работу яны не ўлягалі, добра, што начальства побач не было, а вось пра астатняе…

Але аднойчы ў абед на кароўнік прыехаў старшыня. І адразу пачаў з прэтэнзій:

— Нешта вы, хлопцы, калупаецеся як мокрае гарыць. Хутчэй трэба… О, дык вы цёпленькія! — пачуўшы дух перагару, сказаў са здзіўленнем і злосцю. — Дзе ж гэтак назюзюкаліся?

Да аўталаўкі па віно не ходзіце, я ў нашых людзей пытаў.

— Гэта ад стомы, — запэўніў Пятрусь.

— Ну вядома, такая гарачыня, — падтрымаў Віцька.

— Гарачыня, стома! Апойкі няшчасныя! — кінуў на хаду старшыня, спяшаючыся да свайго легкавіка.

Вечарам хлопцы адцягнуліся па поўнай. Ужо не асцерагаліся, што людзі здагадаюцца і данясуць, бо старшыня і так ведаў.

Ваську пацягнула на песні:

— Вот кто-то с горочки спустился… — завёў ён тоненькім петушыным галаском.

— Я гэта, я спусцілася, каб ты дух спусціў! Толькі не з горачкі, а з аўтобуса! — перад ім стаяла жонка Каця і лупіла сумкай па плячах.

— Наладчыкі, каб вас паразрывала! Мне пазваніў Патапавіч, а яму — калгасны старшыня. Заўтра начальнік прыедзе, а мяне сёння так скруціла злосць, што не магла дачакацца раніцы.

Злая баба павылівала ў памыйнае вядро ўсе алкагольныя запасы. Туды ж паляцелі і дрожджы. Потым усё панесла за хлеў і выліла.

Бедныя наладчыкі ледзь не стагналі ад роспачы, але ўжо нічога зрабіць не маглі…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание