Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 2.7435
USD 2.43
RUB(100) 3.4118
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Водаправод у Пятралевічах для кожнага дольшчыка будзе каштаваць 1200 рублёў

30 июня 2020 10:32
Поделиться:
Пятралеўцы на сходзе

Пятралеўцы на сходзе

І гэтая сума мяняцца ўжо не будзе, запэўнілі вяскоўцаў 29 чэрвеня на чарговым сходзе начальнік аддзела ЖКГ Слонімскага райвыканкама Уладзімір Цыпурка і дырэктар Слонімскага водаканала Уладзімір Ямелін.
На сходзе

На сходзе

Чыноўнік райвыканкама і кіраўнік водаканала паведамілі патэнцыяльным забудоўшчыкам, што працы па будаўніцтве водаправода ў вёсцы ўжо вядуцца. Цяпер асвойваюцца 300 тысяч рублёў пад гэты праект з абласной інвестыцыйнай праграмы. Цыпурка, Ямелін і старшыня Паўлаўскага сельвыканкама Марыя Кашко заклікалі пятралеўцаў заключаць з водаканалам дамовы на пракладку агульнай трубы ды прапанавалі паралельна заключаць індывідуальныя дамовы на падводку вады непасрэдна ў хаты.

Выступае Уладзімір Цыпурка

Выступае Уладзімір Цыпурка

Для зручнасці забудоўшчыкаў заключаць дамовы можна непасрэдна ў канторы водаканала, дзе да 20 ліпеня па серадах спецыяліст будзе працаваць да 20 гадзін вечара і да 17 гадзін у астатнія працоўныя дні тыдня. Таксама на сходзе вырашылі, што кожны чацвер у Пятралевічы ў клуб з 15  да 19 гадзін да 20 ліпеня будзе прыязджаць спецыяліст, каб вяскоўцы маглі аформіць дамовы непасрэдна на месцы.

Што да аплаты, то водаканал дае растэрміноўку плацяжу на год па 10% ад агульнай сумы ў месяц. Такім чынам, плаціць патрэбна будзе па 120 рублёў у месяц, а заключыць дамову і ўнесці першы плацеж пажадана да 20 ліпеня 2020 года. Плаціць можна непасрэдна ў касу водаканала, праз сістэму ЕРЫП альбо ў банк.

Заключэнне індывідуальных дамоў па падводцы вады ў хаты, кошт і ўмовы аплаты гэтых работ будуць абмяркоўвацца непасрэдна з кожным уласнікам дома перад падпісаннем дакументаў.

Начальнік жыллёва-камунальнага аддзела райвыканкама Уладзімір Цыпурка і дырэктар водаканала Уладзімір Ямелін выказалі спадзяванне, што да канца гэтага года альбо ў пачатку 2021-га пры спрыяльных умовах надвор`я і спраўным фінансаванні праекта цэнтральны водаправод у Пятралевічах можа быць пабудаваны.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание