Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
переменная облачность
14 °C
Дятлово
переменная облачность
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 2.7435
USD 2.43
RUB(100) 3.4118
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Талака ў Погірах

1 июля 2020 10:14
Поделиться:
Талака ў Погірах

Талака ў Погірах

9 чэрвеня 2020 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, доктара філасофіі, літаратуразнаўцы, гармадска-палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі Ігната Сымонавіча Дварчаніна, помнік якому ўпрыгожвае цэнтральную плошчу нашага Дзятлава.
У Погірах

У Погірах

Яшчэ ў студзені дзятлаўскай раённай арганізацыяй ТБМ сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыканкама быў складзены план святкавання гэтага юбілею. Меркавалася правесці навукова-практычную канферэнцыю з запрашэннем вучоных з Акадэміі навук Беларусі, мясцовых краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў старэйшых класаў, супрацоўнікаў бібліятэк і ўсіх зацікаўленых асоб. На радзіме Ігната Дварчаніна, у вёсцы Погіры і ў горадзе Дзятлаве, каля помніка рыхтавалі мітынгі з выступленнем самадзейных артыстаў, у тым ліку і погірскага народнага гурту, прамовы паэтаў і пісьменнікаў, конкурсы на лепшую дэкламацыю вершаў Ігната Дварчаніна, паэтаў з суседняй вёскі Зачэпічы і беларускіх класікаў. Бяда-пандэмія, якая звалілася нечакана, сарвала нашы планы.

Дружная праца каля сядзібы Ігната Дварчаніна

Дружная праца каля сядзібы Ігната Дварчаніна

Актывісты ТБМ у гэтых умовах прынялі рашэнне сумесна з кампаніяй «Зробім лепш – 2020» надаць больш прывабны выгляд сядзібе ў вёсцы Погіры, на якой калісьці стаяла родная хата нашага вядомага земляка, пазначаная сёння мемарыяльнай дошкай. Трэба адзначыць, што цяперашняя гаспадыня гэтай хаты Надзея Лукашык — жанчына творчая, акуратная. Адна, без мужа, падтрымлівае ўзорны парадак. Сама і пакосіць, і пафарбуе, і пакапае, і кветкі пасадзіць, і дапаможа старэйшым за яе аднавяскоўцам.

Утрох

Утрох

Але каб у раёне з`явіўся яшчэ адзін лакальны турыстычны маршрут, мы вырашылі каля хаты ўсталяваць памятны камень, пасадзіць кветкі і дэкаратыўныя кусты, паставіць лаву для наведвальнікаў, а на шышы — адмысловы турыстычны ўказальнік. Сярод вучняў і аматараў паэзіі Дзятлаўскага раёна ТБМ сумесна з раённай бібліятэкай аб`явілі ў відэафармаце конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў (відэаролікі дасылаць на электронны адрас: cbs@tut.by). Спяшайцеся паўдзельнічаць. Тэрмін — да 15 ліпеня 2020 года. Пераможцаў і прызёраў чакаюць каштоўныя прызы.

Працуем

Працуем

Каб не парушаць правілы паводзін падчас пандэміі, на грамадскую працу выязджаем невялікімі групамі па 3-5 чалавек. На сёння зрабілі нямала: пафарбавалі вароты, залілі фундаменты пад камень і лаўку, пасадзілі хосты, туі, заказаны выраб шыльды-ўказальніка. Запрашаем усіх, хто хоча чым-небудзь дапамагчы, далучацца да нас.

Садзім і паліваем

Садзім і паліваем

А 3 ліпеня, падчас святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна, з 16 да 18 гадзін на пляцоўцы каля Дзятлаўскага музея будзе праводзіцца конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных Дзятлаўшчыне, Беларусі, яе вядомым людзям, прыродзе роднага краю. Любы жадаючы можа прачытаць верш у рэальным фармаце.

Даведкі па тэлефонах: 8 029 906-40-97, 21-3-41 (музей).

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание