З 9-га месца ў абласным рэйтынгу заробкаў Слонімшчына скокнула ў траўні адразу на 6-е месца, апярэдзіўшы нават Лідчыну.

Ілюстрацыйнае фота. Фота minsknews.by
Намінальны налічаны сярэдні заробак у траўні 2020 года ў Слонімскім раёне, паводле Белстата, склаў 966,1 рубля.
У параўнанні з красавіцкім заробкам у траўні зарплата слонімцаў вырасла на 58 рублёў (з 908,3 рубля).
У пераводзе на даляры па курсе Нацбанка гэта каля $398.
Больш, чым у Слонімскім раёне, зарабляюць у Ваўкавыскім (974,3), Смаргонскім (979,0), Бераставіцкім (976,6), Гродзенскім (1 023,7) і Астравецкім (1 291,0) раёнах.
Такім чынам, Слонімскі раён у абласным рэйтынгу заробкаў з 9-га месца падняўся адразу на 6-е.
Намінальны налічаны заробак па Гродзенскай вобласці ў красавіку склаў 1 030,9 рубля, па краіне — 1227,9 рубля.