Наверх
Слоним
небольшая облачность
19 °C
Зельва
небольшая облачность
19 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
переменная облачность
20 °C
Дятлово
переменная облачность
20 °C
Барановичи
ясно
19 °C
EUR 2.8971
USD 2.4482
RUB(100) 3.3249
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пераможцы

3 июля 2020 9:10
Поделиться:
Салдаты

Салдаты ідуць на фронт. Ілюстрацыйнае фота. Фота: ТАСС

Героям-Пераможцам той Вялікай вайны, усім-усім ветэранам, знявечаным і скалечаным на той вайне, усім тым, каго страшныя раны, нечалавечыя пакуты і боль, фізічны і маральны, літаральна выкасілі ў 50-70-х... Усім тым, з кім звёў мяне мой дзіцячы лёс, вачам і душам усіх тых, хто глядзеў мне проста ў маё раскрытае сэрца ў пачатку сёння ўжо такіх далёкіх і пасляваенных, але пякучых на ўспаміны 60-х, усім тым, каму сёння мы проста ўсе абавязаны шчасцем свайго жыцця і існавання — прысвячаю...

Я помню Вас, бязрукіх і бязногіх,
Скалечаныя твары, без вачэй.
Пратэзы валаклі Вы па дарогах,
І медалі брынчэлі ўсё званчэй…

Знак той Бяды, Вы тухлі як акуркі,
Выкідвалі ўдовы кастылі…
А ўнукі, ужо сучасныя прыдуркі,
Папрадавалі Вашы медалі…

Радзіма, што Герояў прычакала,
Была як злая мачыха падчас:
Грашыла, тым калекам махлявала,
І Пераможцы плакалі не раз…

Вайна пякла… Вы раны замывалі,
Пад плотам скавыталі сотні раз…
Абрубкі Вашы п`яныя ляжалі…
Шчаслівым, нам было ўжо не да Вас…

З Героямі стагналі і матулі,
За Боль праклёны клалі на мяжы…
І з Пераможцамі-калекамі заснулі.
Згнілі, ушчэнт сатлелі іх крыжы.

…Была вайна… З вялікай той бядою
Вякі і нам, і нашым дзецям жыць…
Ды толькі пад фанфары, са слязою,
Вас, Пераможцы, не падняць, не ажывіць…

У шчодрасці падзякаў нашых танных
Мільёны з Вас паспелі дагарэць…
Не згладзім ні пакут, ні Вашы раны,
Не зможам Вам у вочы паглядзець…

І сёння, трыумфальна, перад Богам,
Крычу сваім нашчадкам і вякам:
Вы, Пераможцы, здабылі нам Перамогу!
І на каленях плачу: Слава,  Слава Вам!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание