Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
плотный туман
10 °C
Мосты
плотный туман
10 °C
Дятлово
плотный туман
10 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 3.0398
USD 2.5905
RUB(100) 3.3975
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Да ўлады

4 июля 2020 10:24
Поделиться:
гаспадарка

«Абшар беларускі — яго гаспадарка...» Илюстрацыйнае фота ru.wikipedia.org

На паэтычнай хвалі

Спрадвеку вядома — улада ад Бога,
А парабак цёмны павінен маўчаць.
Як толькі заенчыў — твой шлях да астрога,
Да скону жыцця атрымаеш пячаць.
Маліся, працуй і не думай аб долі,
А лепей заўсёды цярпі  і маўчы…
Як толькі ўзбунтуеш — пазбавішся волі,
Бо пан наймудрэйшы не спіць і ўначы.
Чаго не хапае? Ёсць чарка і скварка,
Здаровыя ўсе, бо ёсць толькі «псіхоз»…
Абшар беларускі — яго гаспадарка,
Руплівіцца «бацька» — і цар, і «заўхоз».
Прачнуліся людзі, ад сну ачунялі,
Свой голас узнеслі да самых нябёс,
Ад долу да свету галовы паднялі
І змен патрабуюць без гвалту і слёз.
Дай, Божа магутны, усім зразумеці —
Для кожнага з нас Ён праліў Сваю кроў,
Каб кожнаму волю і долю тут меці,
Каб нас аб`ядналі спакой і любоў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание