Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
ясно
10 °C
Мосты
ясно
10 °C
Дятлово
ясно
10 °C
Барановичи
ясно
9 °C
EUR 3.0046
USD 2.5402
RUB(100) 3.3226
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цуд не адбыўся: суд на баку райвыканкама

5 июля 2020 10:25
Поделиться:
Павел Севасцьян

Павел Севасцьян у судзе

У панядзелак, 29 чэрвеня, у слонімскім судзе адбылося пасяджэнне, дзе разглядалі скаргу кіраўніка слонімскага грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне» Паўла Севасцьяна на рашэнне Слонімскага раённага выканкама ад 24.06.2020 года па фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій Шасэйнага і Заходняга ўчасткаў для галасавання.

У другой палове дня суддзя Аляксандр Ярмолік агучыў рашэнне, згодна з якім праўда аказалася зноў на баку мясцовай ўлады.

— Тое, што праўда пераможа, ніхто не верыў. Дый зараз лічым, што рашэнне суда фармальнае і не з`яўляецца законным. Райвыканкам не забяспечыў уключэнне ў склад участковых камісій прадстаўнікоў нашага грамадскага аб`яднання, а гэта парушае пункт 7.2 артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Разам з тым у склад участковай камісіі № 28 і 8 трапілі людзі, якія гатовыя выканаць любы загад улады. Чатырох чалавек Слонімскі райвыканкам уключыў па выпісках з пратакола, а гэта грубае парушэнне часткі 6 артыкула 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Тое, што адбылося сёння, яркая праява дыскрымінацыі сяброў ГА БНФ «Адраджэнне» па палітычных матывах. Калі ў камісіі няма ні аднаго чалавека ад апазіцыі, гэта значыць, што выбараў у краіне няма, — пракаментаваў судовае рашэнне Павел Севасцьян.

У судзе

У судзе

Сведкам на пасяджэнні з боку абароны выступіў грамадскі актывіст аб`яднання Алег Вяселін. Ён таксама падзяліўся сваімі думкамі наконт судовага паседжання.

— Рашэннем суда абсалютна не задаволены, бо яно не адлюстроўвае таго, што было насамрэч выяўлена падчас судовага разбіральніцтва. Судовая ўлада ў беларускай сістэме выконвае другасную функцыю, прыкрывае свавольства органаў выканаўчай улады. На жаль, пры такой сістэме суды пазбаўлены паўнамоцтваў і не могуць разглядацца як орган, які ў стане аднавіць парушаныя правы суб`ектаў выбарчага працэсу. Добры тролінг атрымаўся, — падсумаваў Алег Вяселін.

Між тым Алеся Здановіч і Валерый Бадзей, прадстаўнікі Слонімскага райвыканкама, засталіся ўпэўненымі, што скаргі, якія ім прад`явілі, неабгрунтаваныя.

Суд патрабаванні Слонімскай гарадской арганізацыі грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне» пакінуў без задавальнення. Рашэнне суда абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.

Наш канал в Telegram