Наверх
Слоним
небольшая облачность
20 °C
Зельва
небольшая облачность
20 °C
Волковыск
небольшая облачность
21 °C
Мосты
небольшая облачность
21 °C
Дятлово
небольшая облачность
21 °C
Барановичи
переменная облачность
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Дом культуры» па тэлевізары

6 июля 2020 11:58
Поделиться:
па тэлевізары

Фота: Depositphotos.com

Думкі ўслых

Усе бачылі па тэлевізары, як дзед сабраў суседзяў, дамовіўся з уладамі і збудаваў супольна Дом культуры.

Прабачце, але гэта смешна.

Так, былі калісьці ў беларусаў суполкі, але па чыёй ахвоце? У большасці выпадкаў простыя беларусы склікалі талаку, збіраліся добраахвотна, рабілі дружна, весела, хто што ўмеў, хто што мог і як мог.

Работа ладзілася, бо на талаку не ішлі гультаі ды махляры. Пачатак даводзілі да канца; калі гэта жыллё, дык у ім можна было жыць, калі іншая пабудова, яна таксама даводзілася да такога стану, каб там можна было рабіць альбо нешта захоўваць ці гадаваць.

А ў цяперашні час у таго дзеда што? Пакінуць вам гэтае пытанне на роздум?

Ды, мусіць, не, бо кожны чалавек мае сваю думку, мае і свой погляд на гэтае пытанне. Дык выкажу сваё.

На мой погляд, гэта заказ. Чый — не ведаю, толькі бачна, што заказ удалы. Збудавалі дом, так дзед гаворыць, і на гэтым усё, бо ў дом зайсці страшнавата.

Тынкоўка са сцяны, каля ступеняў асыпана. Значыць, цэмент… Шпалеры з фарбаю таксама…

Заняткі ладзяць? Так, пяцёра дзяцей пад язык з настаўніцай спрабуюць танцаваць, і толькі дзед сядзіць за сталом каля камп`ютара.

Што нам гэтым хочуць паказаць? Як няможна рабіць ці апраўдваюць недахопы ў будаўніцтве, маўляў, глядзіце, нават для сябе робяць абы-як.

Гледзячы на гэта, прыгадваю песню са знакамітага кіно: «Думайце самі, рашайце самі…»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание