Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Кніга мастака і паэта са Слоніма

6 июля 2020 13:16
Поделиться:
Пятро Бурсевіч

Аўтапартрэт

У Слоніме на Чырвонаармейскай вуліцы жыве тутэйшы мастак і паэт Пятро Бурсевіч, якому сёлета споўніцца 84 гады.

За ўсё сваё жыццё Пятро Фёдаравіч не лез у вялікія мастакі і паэты. Ён сціплы і спакойны чалавек, працаваў, гадаваў дзяцей, займаўся хатняй гаспадаркай, а ў вольную хвіліну браўся за пэндзаль ці ручку і заўсёды маляваў, пісаў вершы. Маляваў людзей, якія жылі побач, краявіды, нацюрморты. І вучыў іншых, здольных да мастацтва, працаваць з пэндзлем і алоўкам. Ён і цяпер працуе ў сваёй невялікай хатняй майстэрні, а калі не малюецца, то стварае паэтычныя радкі, асабліва яму ўдаюцца сатырычныя вершы і апавяданні. Заўсёды з ім прыемна сустрэцца, пагутарыць, успомніць тых слонімцаў, якія яшчэ нядаўна жылі побач, але адышлі ў іншы свет.

Сцежкі-пуцявіны

Вокладка

Распавесці пра Пятра Бурсевіча сёння ёсць нагода. У Мінску з друку выйшаў вялікі альбом фарматам 60х848 Пятра Бурсевіча пад загалоўкам «Сцежкі-пуцявіны». Пад цвёрдай вокладкай на 165 старонках змешчаны не толькі ілюстрацыі яго карцін, малюнкаў, але і вершы, апавяданні, публікацыі пра яго творчасць, згадкі ў СМІ і г.д.

Пазнаёміў мяне з Пятром Бурсевічам слонімскі паэт Анатоль Іверс (1912-1999). Гэта Пятро Фёдаравіч некалі афармляў яго паэтычныя зборнікі вершаў «Травень» і «Прыдарожныя сосны». Гляджу сёння на вокладкі гэтых кніжак — і сэрца замірае: дужа шчымлівымі, блізкімі сэрцу атрымаліся малюнкі на вокладках. Асабліва да зборніка «Прыдарожныя сосны» , якія клічуць дадому, на Бацькаўшчыну, дзе нарадзіўся, дзе бегаў басанож, дзе, здаецца, шумяць гэтыя прыдарожныя сосны і сёння.

Альбом «Сцежкі-пуцявіны» адкрываецца партрэтамі сваякоў Пятра Бурсевіча, якіх ён намаляваў, а таксама ксеракопіямі артыкулаў пра мастака. А ўпершыню пра жыхара вёскі Чамяры напісала слонімская раённая газета «За перамогу камунізму» ў сакавіку 1966 года. Пасля пісалі «Настаўніцкая газета», БЕЛТА, «Літаратура і мастацтва» і іншыя выданні.

Слонім

Слонім

Пятро Фёдаравіч працаваў на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, настаўнікам малявання ў школах Слоніма, кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў слонімскім Доме піянераў. Ён вучыў юных мастакоў спасцігаць гэта складанае мастацтва. Разам яны арганізавалі сотні розных выстаў — ад раённых да рэспубліканскіх, прывозілі адтуль граматы і дыпломы. Сам Пятро Бурсевіч да сённяшніх дзён добра валодае тэхнікай малюнка. Яго заўсёды цікавіла родная Слонімшчына, людзі працы, барацьба з фашызмам і прырода. І ўсё гэта адлюстравана на яго карцінах і малюнках. Як пісаў Анатоль Іверс у 1968 годзе, «любоў да роднай краіны, да людзей працы – гэта і ёсць душа мастака Пятра Бурсевіча».

Касцёл Святога Андрэя

Касцёл Святога Андрэя ў Слоніме

Пра мастацтва Пятро Фёдаравіч можа гутарыць бясконца. Ён заўсёды падкрэслівае, што мастацтва — «гэта яго жыццё, яго захапленне». «Малюю я алеем, алоўкам, акварэллю. Ніякія абстракцыі я не прызнаю. У мастацтве галоўнае для мяне — рэальнасць», — кажа заўсёды Пятро Фёдаравіч.

Што не ўдавалася ажыццявіць у сваіх мастацкіх творах, слонімскі мастак перадае ў вершах і апавяданнях. Нават напісаў паэму пра лёс слонімскага паэта Анатоля Іверса. Яна таксама надрукавана ў кнізе.

Шасейная вуліца

Шасейная вуліца ў Слоніме,

Цікава чытаць гумарэскі і сатырычныя вершы Пятра Бурсевіча, яны друкаваліся ў часопісе «Вожык», «Газеце Слонімскай», «Звяздзе», «Гродзенскай праўдзе». Усе яны змешчаны і ў кнізе «Сцежкі-пуцявіны».

Апошні раздзел кнігі называецца «Творчая выстава». Давайце гэты раздзел пагартаем. Вось партрэт слонімскага скульптара Леаніда Богдана, намаляваны ў 1990 годзе, вось жывапісны малюнак слонімскага касцёла святога Андрэя, 1968 года, вось малюнак «Рабакі», 2004 год, вось слонімскі вакзал (жывапіс), 1968 года… Радуюць вочы і душу карціны, прысвечаныя ваколіцам Слоніма, парку, царкве, вясне, Сынковіцкай царкве, бацькоўскай хаце, Чамярам, Слоніму…

Міхаіл Рылко

Слонімскі калекцыянер Міхаіл Рылко

Партрэт

Партрэт слонімскага скульптара Леаніда Богдана

Шмат у кнізе змешчана розных партрэтаў. Пазнаю на іх калекцыянера Міхаіла Рылко, аўтапартрэты мастака, надрукаваны прыгожы партрэт жонкі, шмат партрэтаў суседзяў, сяброў, сваякоў. Усё, што бачыў, і ўсіх, хто жыў з ім побач, і маляваў слонімскі мастак, для іх пісаў і піша свае вершы. Ёсць паэтычныя радкі, якія напісаны шчыра і па-мастацку правільна. Шмат іх прысвечана роднаму кутку:

Куточак любы — нівы, сенажаці…
Як не любіць цябе, не апяваць!
З калыскі тут мяне вучыла маці
Цябе ўсім сэрцам, край мой, шанаваць…

Альбом «Сцежкі-пуцявіны» Пятра Бурсевіча — добры падарунак нашаму сціпламу і таленавітаму земляку. Ён пабачыў свет дзякуючы дачцэ Алене Бурсевіч.

Малюнкі з кнігі Пятра Бурсевіча

Наш канал в Telegram