Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
ясно
20 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Памяць пра слонімскага рэвалюцыянера жыве

7 июля 2020 9:14
Поделиться:
Слонімцы каля магілы Валовіча

Слонімцы каля магілы Валовіча

У дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня, прадстаўнікі слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл ушанавалі памяць арганізатара паўстання 1830 - 1831 года на Слонімшчыне Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.
Мемарыяльная пліта Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

Мемарыяльная пліта Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

Акрамя актывістаў слонімскага грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне», далучыліся члены БХД і «Руху за Свабоду!».

Кіраўнік слонімскага грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне» Павел Севасцьян адзначыў, што ўшанаванне адбываецца кожны год у дзень нараджэння выбітнога слонімскага рэвалюцыянера — 18 чэрвеня.

— У сувязі з пандэміяй каранавіруса гэту ўрачыстасць крыху адцягнулі па часе. Асоба Міхала Валовіча займае на Слонімшчыне трэцяе месца па значнасці пасля Льва Сапегі і Міхаіла Казіміра Агінскага. Патрыёты Беларусі павінны не забывацца на гэтую дату і годна ўшаноўваць яе. У 1833 годзе Міхал Валовіч разам з суайчыннікамі, землякамі з Парэчча, са зброяй у руках змагаўся супраць расійскай імперыі і царскага войска. Яны загінулі, але ахвяравалі сваімі жыццямі не марна. Гэтыя людзі зрабілі значны ўнёсак у станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Дзякуючы ім сёння мы маем незалежную краіну. Звычайна ўшанаваць памяць герояў Слонімшчыны прыязджае чалавек трыццаць-сорак з Гродна, Минска, Баранавічаў, Ліды, — паведаміў Павел Севасцьян.

Алена Паўлоўская і Алесь Масюк

Алена Паўлоўская і Алесь Масюк

Іван Бедка, стоячы на месцы ўмоўнага пахавання героя ў Парэччы, адзначыў, што ў сувязі з пандэміяй сабралася не шмат людзей, але традыцыю пакідаць не трэба.

— Міхал Валовіч змагаўся ў чыне капітана і быў узнагароджаны залатым крыжам польскай улады. Супраць яго і паплечнікаў царская армія накіравала дзесяцітысячнае войска. Павешанае цела Міхала таемна завезлі ў кар`ер, каб ніхто не змог адшукаць. Заможныя бацькі знайшлі, выкупілі і пахавалі сына каля царквы, якая была непадалёку ад іх сядзібы. Па ініцыятыве Аляксандра Талерчыка усталявалі крыж, але царкоўнікі знішчылі гэты крыж і выкінулі ў рэчку. Гэта магіла ўмоўная, таму што дакладна ніхто не ведае, дзе быў пахаваны Міхал Валовіч, — распавёў пра выбітнога дзеяча Іван Бедка.

Прамаўляе Іван Бедка

Прамаўляе Іван Бедка

У наступным годзе будзе юбілейным для слонімскага рэвалюцыянера — 215-годдзе з дня нараджэння. Вядомы слонімскі літаратар Сяргей Чыгрын паабяцаў да гэтай даты паспець выдаць паштоўкі ў яго гонар.

Сяргей Чыгрын

Сяргей Чыгрын

Таксама актывісты прапанавалі абнавіць надмагілле. Ушанаваць памяць прыехала мінская дзяўчына Алена Паўлоўская, якая дабралася да Парэчча аўтаспынам.

«Мне важна ведаць сваю гісторыю, ведаць мясціны, людзей, блізкіх па духу», — паведаміла госця.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание