Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
ясно
20 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дарагая мастаўлянам Алена Ланская

9 июля 2020 10:48
Поделиться:
Алена Ланская

Алена Ланская на мастоўскай сцэне

3 ліпеня ў Мастах, як паўсюдна па Беларусі, шырока адзначылі Дзень Незалежнасці. Святочныя мерапрыемствы распачаліся ўскладаннем вянкоў да помніка загінулым воінам у гады мінулай вайны. Затым святкаванне перамясцілася на стадыён «Нёман».

З абавязковымі прысутнымі і прадаўцамі гандлёвых кропак ды міліцыянерамі сабралася тры-чатыры сотні чалавек. За выключэннем міліцыі, ніхто не насіў сродкаў абароны ад інфекцыі.

Напачатку былі ўшанаваны ў розных намінацыях лепшыя людзі Мастоўшчыны. Некаторыя з іх, як генеральны дырэктар ААТ «Мастоўдрэў» Сяргей Асосаў, пасля атрымання ўзнагарод сышлі.

Надалей была культурная праграма. Адкрыў яе лаўрэат міжнародных конкурсаў Улад Сазонаў. Аднак галоўным у тым мерапрыемстве быў выступ заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской. Яна падарыла мастаўлянам свае лепшыя хіты.

Толькі нельга думаць, што ў Дзень Незалежнасці артыстка радавала мастаўлян сваімі спевамі за так. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, якая змешчана на адным з інтэрнэт-сайтаў, за гэта Алена Ланская атрымала 3 500 рублёў.

Значна менш было сплачана кавер-групе BEACH BOOGIE BAND з Гродна, якая ўвечары выступіла тут у рамках маладзёвай праграмы — 1500 рублёў.

Анансаваны выступ Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі на дзень вызвалення Мастоў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 13 ліпеня не адбудзецца, паведамляе сайта Мастоўскага райвыканкама. Прычыны не называюцца.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание