Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
1 °C
Мосты
пасмурно
1 °C
Дятлово
пасмурно
1 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.1344
USD 2.5862
RUB(100) 3.4372
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Марына Давыдзік: Сусветны банк дапаможа добраўпарадкаваць тэрыторыі школ

10 июля 2020 12:20
Поделиться:
Марына Давыдзік

Марына Давыдзік. Фота: www.mosty-zara.by

Інтэрв`ю намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Марыны Давыдзік мясцоваму друку свядомых людзей здзіўляе і паказвае, што фінансаванне нашай адукацыі не на адпаведным узроўні.

Давыдзік распавядала, што матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі мацуецца: набываюцца мультыборды, інтэрактыўныя дошкі, камп`ютары, а таксама спартовыя трэнажоры і інвентар. Згодна з яе словамі, у бліжэйшай перспектыве — добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і фасадаў другой гарадской школы, гарадской гімназіі №1, Гудзевіцкай сярэдняй школы. Яно будзе праведзена за сродкі Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця.

Неяк няёмка чуць гэта з боку чыноўніка высокага рангу.

Тры гады таму назад зімою ў гарадской гімназіі быў праведзены капітальны рамонт. Фасад і зараз прывабны. Рамонту не падлягае. Тое самае датычыць і другой гарадской школы. Тэрыторыя тут цудоўная — як ні на якім падвор`і школ раёна. Яшчэ год назад у вёсцы Гудзевічы была гімназія. Цяпер ёй зноў вярнулі статус сярэдняй школы, а адпаведна ўрэзалі фінансаванне.

Няма ніякай праблемы зрабіць добраўпарадкаванне тэрыторыі і фасаду будынка ўласнымі сродкамі, а не звяртацца па дробязі да Сусветнага банку. Рабіць трэба якасна. Як прыклад, недзе чатыры гады таму назад у Мікелеўскай СШ быў праведзены так званы еўрарамонт. З малой колькасці навучэнцаў (настаўнікаў і абслугоўваючага персаналу было болей, чым вучняў) праз год яе меліся зачыніць. Абласнікі працівіліся, бо не мелі магчымасці апраўдацца за патрачаныя сродкі. Школа працуе і цяпер. У наступным навучальным годзе тут будзе не больш за 25 вучняў. Вось толькі тынкоўка, якую нанеслі мастоўскія рамонтнікі на фасад школы, пачала абвальвацца. На мінулым тыдні са знешняга боку яе аднавілі, а з тыльнага — як была аблупленая, так і засталася.

Наш канал в Telegram