Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
облачно с прояснениями
19 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
19 °C
Барановичи
небольшой дождь
16 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ні туды ні сюды…

11 июля 2020 11:38
Поделиться:
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Слонімскі ўчастак вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ (прасцей кажучы, слонімская служба, якая правярае дымаходы) не мае грошай на тое, каб прыехаць на выклік. Пра гэта карэспандэнту «ГС» паведаміў жыхар Слонімскага раёна Віталь.

Перш чым выклікаць супрацоўнікаў ВУ «Слонімгаз», карыстальнік газавага абсталявання павінен запрасіць у дом службу, якая правярае дымаходы. Пасля агляду і пацвярджэння, што ўсё ў норме, выпісваюць спецыяльны акт, які неабходны газавікам.

Атрымаўшы абвестку ад газавай службы, Віталь неспадзявана для сябе заўважыў, што акт на газавае абслугоўванне састарэў. Патэлефанаваў у службу, якая правярае дымаходы. Там сказалі, што не змогуць прыехаць — няма грошай. Таксама пацікавіліся, ці ў яго ёсць транспарт, каб іх завезці-адвезці.

— Свайго транспарту ў мяне няма, таму вымушаны быў адмовіць, — расказвае мужчына. — Пытаюся, калі выправіцца становішча, з`явяцца сродкі — яны прыедуць? Дзяўчына, з якой я ўвесь час вёў гутарку, толькі ўздыхнула: «Мы ўжо даўно не выязджаем і, калі сітуацыя выправіцца, не ведаем».

Прыезд службы на выклік, заўважым, не бясплатны. За кожны кіламетр чалавек павінен заплаціць па 48 капеек.

«Канечне, гэта невялікая сума, можа, таму і не заўсёды даязджаюць. Тым больш у такі няпросты час. Выклік таксі і праезд на такі ж кіламетраж абыдзецца ўдвая даражэй, — заўважае Віталь. — Але як быць тым, каму неадкладна патрэбны паслугі спецыялістаў, а свайго транспарту няма?»

Гэта пытанне мы адрасавалі спецыялісту ВУ «Слонімгаз». Там адказалі, што, напісаўшы заяву, чалавек можа прайсці адмысловае навучанне, якое цяпер каштуе 20 рублёў, і атрымаць пасведчанне. Тады праверку, якую выконвае служба супрацьпажарных работ, можна будзе праводзіць самому. Калі ж па віне карыстальніка газу працаўнікі ВУ «Слонімгаз» не атрымаюць доступу да газавага абсталявання для яго абслугоўвання, тады падача газу будзе спынена. А паўторнае падключэнне калонкі і катла будзе каштаваць 8 рублёў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание