Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Баба з возу

12 июля 2020 10:08
Поделиться:
Баба з возу

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

У маленькім гарадку Азёркі на вуліцы Новай клалі асфальт. Вадзіцель Мішка Лубок прывёз з суседняга пасёлка рабочых і, калі яны выгрузіліся, загнаў аўтобус у недалёкі завулак, паставіў у цянёк. Пакуль ад майстра Кародзіча не было ніякіх указанняў, выцягнуўся на першым сядзенні і лавіў асалоду ад ранішняга халадку. Невысокага росту, спрытны, загарэлы, з мускулістымі рукамі і сінімі як неба вачамі. Ён быў прыгожы, а вось у асабістым жыцці, як цяпер кажуць, поўны аблом. У пазамінулым годзе ажаніўся, а ў мінулым развёўся. А што было рабіць, калі ягоная жонка Наста звязалася з суседскім сынам, што прыехаў у водпуск з Бранска, і павіхрылася з ім. Нават запіскі не пакінула. Гэта людзі сказалі, што бачылі, як яны ў аўтобус садзіліся.

Мішкава маці Вера вельмі перажывала з-за гэтага, маўляў, як жа ты цяпер будзеш, сынок.

— Баба з возу — каню лягчэй, — сказаў ухмыляючыся. — Невялікая страта, а дакладней, то і зусім ніякай.

— Дурань! — абурылася. — Вось памру я, з кім застанешся? Уцякла тая, то шукай другую. Вунь колькі дзевак у пасёлку ходзяць пустапасам. І настаўніцы, і медсёстры з бальніцы, і бухгалтары з калгаснай канторы.

— Ну не! З мяне хопіць! Усе яны аднолькавыя, ад кожнай можна чакаць усялякага паскудства. Не хачу і бачыць ніводнай!

Мішка проста ўзненавідзеў крапіўнае кабечае племя. Так і казаў: крапіўнае. І даў зарок больш ніколі не жаніцца, наогул ігнараваць усіх дзевак і бабаў.

Думаючы пра сваё няўдалае сямейнае жыццё, заўважыў, як у двары насупроць топчацца каля паваленых варот маладая кабета. Ноччу была бура і многім нарабіла клопату.

Вароты былі дыхтоўныя, цяжкія, відаць, нядаўна пастаўлены, бо яшчэ нават не пафарбаваны. Кабета невысокая, смуглая, стройная, за плячамі доўгая, ніжэй пояса, чорная каса. Квяцістая паркалёвая сукенка не хавала ап`яняючых ножак.

Сілячыся падняць, заходзіла то з аднаго боку, то з другога, але ні там, ні сям толку не было.

— Ні богу свечка, ні чорту качарга гэныя бабы, — думаў з нейкім зларадствам. — Сілы як у камара, а ўсё пнуцца даказаць нешта сваё, нібыта хочуць свет перайначыць. І звяглівыя, і ўпартыя… Мая ўцякачка акурат такой была… Каб Наста не падклала мне такую свінню і не прымусіла перамяніць погляды на ўсё кабечае племя, то трэба было б выйсці дапамагчы, бо чорта яна адна справіцца. Хоць да вечара будзе круціцца ля варот, як кот каля жабы, а рады не дасць.

Не пайду… Лепш адсюль пагляджу спектакль. Цікава, што ж яна будзе рабіць далей? Зараз, пэўна, сядзе ля варот і стане плакаць.

Кабета не села. Яшчэ раз спрабавала падняць, потым пастаяла ў роздуме і некуды пайшла.

— Правільна, не пад сілу табе такая справа, гэта не плёткі разносіць. Можа, па мужа пайшла, каб дапамог? Але такі там і муж, калі самой прыходзіцца вароты цягаць… А мо і няма яго… Быў, ды ўцёк. З імі ўжывешся… Ці яшчэ не паквапіўся ніхто на такое шчасце і сама знаходзіцца ў пошуку, каб заарканіць каго ды паставіць у аглоблі.

Ля варот было пуста, і Мішку стала сумна. Ён пазяхнуў і хацеў задрамаць. Акурат у гэты час з`явіліся дзве бабы. Другая была старэйшая, відаць маці. У сінім халаце, белай хусцінцы, завязанай амаль да самых броваў, бо ўжо добра-такі прыпякала сонца.

Яны ўзяліся за вароты з абодвух канцоў і хацелі паставіць, каб потым падцягнуць да шула і прымацаваць. Вароты крыху прыпаднімаліся, а потым зноў гэпаліся назад.

— От разявы! — абурыўся Мішка. — Так і ногі сабе адаб`юць.

Маладую ён не шкадаваў, а вось старэйшую, што нагадвала ягоную маці, зрабілася шкада. Уявіў, каб яна гэтак мучылася над непасільнай справай, а які даўбень сядзеў паблізу і назіраў ды яшчэ злараднічаў.

Мішка, рад няволі, выйшаў з аўтобуса.

— Што, кажаце, сілы малавата? — спытаў з ухмылкай.

— Ой, сынок, нестае сілы! — пажалілася старэйшая. — Гэта ж во бура паваліла, а яны такія цяжкія… Можа, дапаможаш, сынок?

— Дык дзеля чаго ж, па-вашаму, я тут? — Мішка стаў пасярэдзіне варот.

— Адыдзіцеся абедзве, бо толькі перашкаджаеце.

Бабы адступілі назад.

Мішка сагнуўся, напружыўся і адным рыўком паставіў вароты. Падцягнуў да шула і прымацаваў.

Маці з дачкой толькі вачамі лыпалі.

— Во сіла, во спрыт! — захаплялася маладая.

— Каб мне такога зяця… — пачала марыць старэйшая. — Ці мо ты, сынок, жанаты?

— Няма дурных! — выпаліў Мішка, але ўбачыўшы, як у чорных вачах маладой патух гарэзлівы агеньчык, прамовіў: — Разведзены я…

— Лубок, заводзь, трэба пад`ехаць у адно месца, — каля аўтобуса стаяў майстар Кародзіч.

Мішка ўслед за ім палез у салон. Ад`язджаючы, убачыў, як маладая кабета памахала яму рукой. І нечакана для сябе памахаў у адказ, неяк забыўшыся, што калі баба з возу, то гэта добра…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание