Наверх
Слоним
переменная облачность
12 °C
Зельва
переменная облачность
12 °C
Волковыск
переменная облачность
18 °C
Мосты
переменная облачность
18 °C
Дятлово
переменная облачность
18 °C
Барановичи
переменная облачность
11 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Лянівы кот і шустры шчанюк

12 июля 2020 12:54
Поделиться:
Кот на траве і шчанюк Баксік

Кот на траве і шчанюк Баксік

Замалёўка з натуры

У адзін дзень мне давялося паназіраць два эпізоды паводзінаў свойскіх жывёл.

Першым мне патрапіўся кот, які не ведае, што такое «псік».

Я ішоў ля дома па ходніку. За крок перада мною дарогу пераходзіць кот. Ідзе спаважна, не спяшаючы. Я яму, каб не наступіць, кажу: «Псік». Кот спыніўся, дзіўна паглядзеў на мяне і паволі пайшоў далей. Сышоўшы з ходніка, адразу лёг у траву на газоне. Гэта кранула маё самалюбства, і я яму двойчы прамовіў гучна «псік». Кот ніякім чынам не адрэгаваў на мае выказванні.

Неўзабаве давялося пабываць у знаёмага. Там я сустрэў маленькага шчанюка. Гаспадар назваў яго Баксікам і патлумачыў: «Пакуль ён маленькі, то Баксік. Ён расце, як расце ў нас гэтая валюта. І калі вырасце, то стане сапраўдным Баксам.

Паразуменне з Баксікам знайшоў адразу. На мой свіст адклікнуўся імгненна. Прыбег і пачаў лашчыцца. Гэтак жа хутка зразумеў і «цю-цю-цю». Калі яго прыставанні мне надакучылі, вырашыў праверыць, ці разумее ён іншыя стасункі між чалавекам і сабакам, ды сказаў: «Пшоў вон!»

Баксік пакрыўдзіўся і паволі адышоў убок. Маё «на-на!» умомант вярнула яму вясёласць і мой давер.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание