Наверх
Слоним
ясно
12 °C
Зельва
ясно
12 °C
Волковыск
ясно
12 °C
Мосты
ясно
12 °C
Дятлово
ясно
12 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 3.0398
USD 2.5905
RUB(100) 3.3975
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пажоўклыя пісьмы, лісточкі…

12 июля 2020 11:42
Поделиться:
Афган

Ілюстрацыйнае фота kamizvestiya.ru

На паэтычнай хвалі

Сыночкі…

Старэйшаму брату-афганцу Валянціну, усім сыночкам, воінам-афганцам, а таксама іх бацькам, жывым і ўжо палеглым — прысвячаю.

Пажоўклыя пісьмы, лісточкі,
Як боль незагоеных ран…
Глядзяць з фотакартак Сыночкі,
Глядзіць ў нашы сэрцы Афган…

Раслі Вы ў гаях, што грыбочкі,
Скакалі ў траве басанож…
Ды ліха прыйшло, і Сыночкі
Пайшлі чарадою пад нож…

І загаласілі матулі
У вечар той інтэр-маны…
А мы ў тым Саюзе заснулі,
Храплі мы пад подых вайны…

…Як свечкі, бацькі дагараюць,
Згасаюць з надзеяй, пакуль…
Сыночкі, яны Вас і сёння чакаюць,
Чакаюць Вас нават Адтуль…

Штоноч яны з Вамі гавораць,
Бажніцаю стаў Ваш партрэт…
Слязінкамі лашчаць і гладзяць раз-пораз
Нябесна-блакітны берэт…

Здаецца ім, тупаюць ножкі
І ўжо на парозе Яны!
Здаецца, ўваліліся ў хату Сыночкі
З той незразумелай вайны…

Да Бога высока, далёка…
Усё просім Яго сілу даць…
Бог нас пашкадуе, нам будзе палёгка
Адтуль Вас, Сыночкі, чакаць…

Пажоўклыя пісьмы, радочкі,
Ніяк не загоім тых ран…
Смяюцца матулям з партрэтаў Сыночкі,
Баліць, так баліць той Афган…


Афганцам

Каго вінаваціць нам сёння?
І хто нам адкажа: за што?
Даўно не чакаем палонных,
І ўжо не ўваскрэсне ніхто…

У чорных гарах, зруйнаваных
Той малавядомай вайной,
Вас тысячы, нецалаваных,
Завеяў «афганец» жарствой…

З вас доўга рабілі сакрэты,
Былі вы нібыта багі…
Ляцелі нам з цынку пакеты,
Мы верылі: гэта даўгі…

А можа вы лепшага Бога
Шукалі для тых мусульман?
Але ім не трэба другога.
У іх быў Прарок і Каран…
Матулі свой лёс пракліналі,
Бо там, у тых дзікіх гарах,
Салдацікі іх паміралі
З усмешкай на сцятых губах —
Так люта караў іх Алах…

І дзеткі «князёў» ваявалі,
Але не ў афганскіх пясках.
Яны ў «Жыгулях» вандравалі,
А Вы — ў інвалідных вазках…

Таму душа болем зайдзецца,
Як чую: Кабул ці Імам…
За вашы гарачыя сэрцы,
Здаецца б, прыняў той іслам…

…Каго вінаваціць нам сёння?…
Ніхто не адкажа: за што?..
Ўжо, мабыць, няма тых палонных,
І больш не ўваскрэсне ніхто…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание