
Аб гэтым паведамляе zarya.by
У кішэні Насці, якая марыць паступіць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт, ужо ёсць залаты медаль за поспехі навучання ў школе. Максімальныя адзнакі можна яшчэ атрымаць па нямецкай мове і гісторыі Беларусі. Пакуль жа дзяўчына і яе блізкія радуюцца бліскучаму выніку здачы тэста па роднай мове.
Дарэчы, максімум на ЦТ па беларускай мове, лічыць Анастасія, стаў магчымы дзякуючы не толькі яе ўпартасці і працаздольнасці. Ці не галоўны сакрэт – у беларускамоўным статусе школы.
— Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай. Таму ніколі не было сумнення, якую мову здаваць падчас іспытаў. Мне даводзілася неаднойчы чуць думку, што беларускамоўны ўзровень вучняў маёй школы зазвычай вышэй, – гаворыць Насця.
Такі выдатны вынік – чаканы для ўчарашняй адзінаццацікласніцы, стыпендыянткі
— Пабачыўшы лічбу 100, аж слёзы нагарнуліся на вочы. Разам з радасцю быў гонар за сябе. Падзялілася навіной з татам – ён быў дома, і мяне чакала плеяда кампліментаў, – расказвае Насця Жушма.
Гэты максімальны вынік матываваў Анастасію. 6 ліпеня яна здавала тэст па нямецкай мове, а потым па гісторыі Беларусі. Ад сумы балаў па трох ЦТ залежыць, кім яна стане ў будучым – выкладчыкам ці перакладчыкам. Пра тое, каб навучацца за мяжой, Насця таксама думала.