Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Мы пачалі крычаць: Што вы робіце? Што ўвогуле адбываецца?!»

13 июля 2020 9:00
Поделиться:
Наста Трафімчык

Наста Трафімчык

23 чэрвеня каля крамы з сувенірамі і адзеннем з нацыянальным каларытам Symbal.by у Мінску адбыўся інцыдэнт, які прывёў да затрыманняў людзей, якія стаялі ў чарзе да крамы, каб набыць сабе рэчы. Гэтая сітуацыя выклікала вялікі рэзананс у грамадстве, сацыяльных сетках і СМІ. Пра інцыдэнт выказаліся многія вядомыя на Беларусі асобы, распавялі свой пункт гледжання як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Але каб не параўноўваць супрацьлеглыя меркаванні, мы звярнуліся да сланімчанкі Насты Трафімчык, якая ўжо амаль год працуе прадавачкай у краме Symbal.by.

— Наста, як справы, як на працы?

— Змагаемся! Пасля актыўнай двухтыднёвай працы зараз значна спакайней. Крама Symbalby часова не працуе ў афлайн-рэжыме, замовы прымаем толькі праз сайт.

— І як твае асабістыя адчуванні пасля столькіх дзён вялізных чэргаў у краму?

— На гэтым тыдні мяне кіраўніцтва крамы запытала, ці сумую я па такіх вялізных чэргах, і я адказала, што вельмі! Мне здаецца, што падчас такой шалёнай актыўнасці беларусаў як ніколі адчуваецца з`яднанасць народа. Ад людзей атрымлівалі неверагодную падтрымку, пакупнікі выказвалі словы падзякі за ўсю тую дзейнасць, якую мы ствараем, словы надзеі, што бліжэйшым часам абавязкова сустрэнемся зноў, запытвалі, чым могуць дапамагчы краме ў такія няпростыя часы.

— Ці была ты на працы, калі да крамы завітаў АМАП?

— Так, гэта было ў аўторак, 23 чэрвеня. У гэты дзень за пару гадзін да закрыцця крамы мы ў сацыяльных сетках абвясцілі, што афлайн крама Symbal.by з 29 чэрвеня спыняе сваю працу, і запрасілі да канца тыдня набыць у нас што-небудзь, пакуль тавары крамы не арыштавалі і не канфіскавалі.

— Як увогуле пачалася тая сітуацыя з чаргой і АМАПам?

— Адразу пасля гэтай навіны прыехаў не адзін дзясятак прыхільнікаў нашай крамы. Месца ў нашай прасторы для ўсіх не хапіла, тым больш крама другі тыдзень працавала без электрычнасці, кандыцыянеры былі адключаныя, і ў такія спякотныя дні гэтага лета было фізічна цяжка знаходзіцца такім натоўпам у адным невялічкім памяшканні. Таму чарга канчалася дзесьці на вуліцы. Мы не гублялі аптымізму і аператыўна разлічвалі пакупнікоў, каб усе жадаючыя да закрыцця крамы ў гэты дзень паспелі зрабіць свае пакупкі. Што адбывалася на вуліцы, мы не бачылі. Толькі пасля мы даведаліся, што была нейкая сварка між кіроўцам аўто і людзьмі ў чарзе. Быццам чарга перашкаджала яму праехаць. Падчас стрыму з нашай крамы гледачы пісалі ў каментарах, што хутчэй за ўсё гэта правакацыя. Удзельнікі гэтай сітуацыі вельмі хутка выклікалі міліцыю. Тады вырашылі развярнуць чаргу ў іншы бок, каб людзі не заміналі праезду машын.

Праходзіць нейкі час, і хтосьці з пакупнікоў, што стаяў ля вакна, кажа, што прыехаў аўтазак. Літаральна праз паўхвіліны амапаўцы залятаюць на прыступкі ля дзвярэй крамы і проста пачынаюць хапаць людзей з чаргі. Мы пачалі крычаць «Што вы робіце? Што ўвогуле адбываецца?!» Колькі чалавек яны паспелі злавіць, столькі і павалаклі з сабой.

— Табе было страшна ў той момант?

— Страшна, што мяне забяруць у аўтазак? Не! Страшна тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. Страшна, што ўлада спрабуе запужаць людзей такім чынам, робячы сабе толькі горш. Страшна, што на выбарах робяць выбар за нас. Страшна, што людзі баяцца выказваць сваё меркаванне, бо гэта можа паўплываць на іх працоўную дзейнасць. Напэўна, можна працягваць так і далей, але ці ёсць верагоднасць, што гэта штосьці зменіць?

— Ты глядзела рэакцыю дзяржаўных СМІ на сітуацыю каля афлайн-крамы Symbal.by?

— Калі знаходзішся ў эпіцэнтры падзей і як ніхто ведаеш, што сапраўды адбываецца, наўрад ці ў цябе ёсць жаданне і час, каб чытаць, як гэту інфармацыю падаюць дзяржаўныя СМІ…

— То бок ты не ведаеш, што пра ўсё гэта сказалі дзяржаўныя СМІ?

— А навошта? Сумняваюся, што яны так жа адкрыта, як мы ў сваіх сацыяльных сетках, распавядалі пра тое, што з намі адбывалася.

— Што пасля інцыдэнту каля крамы сказала табе твая мама? Напэўна ж, перажывала…

— Мама напісала, што можаш прыязджаць дахаты ў Слонім, каб перачакаць усю гэтую сітуацыю.

— А як ты ўвогуле ўладкавалася на Сымбаль, раскажы калі ласка?

— Гэта было значна прасцей, чым зараз патрапіць на пасаду прэзідэнта. Дастаткова было распавесці на сумоўі пра слонімскія карані і любоў да беларушчыны. (Смяецца.)

— Слонімскія карані з`яўляюцца вялікім аргументам?

— Напэўна. Прыемна адчуваць, што і ў Слоніме жыве шмат людзей, якія замаўляюць у нас рэчы з нацыянальным каларытам. А яшчэ прыемней, што некалькі слонімцаў адмыслова прыехалі ў Мінск і падтрымалі Symbal.by! Землякі, вы ў маім сэрцайку!

Наста Трафімчык

Наста Трафімчык

Бліц-апытанка:

— Любімы горад Беларусі?

— Гародня. Родны Слонім па-за канкурэнцыяй.

— Улюбёнае месца ў Слоніме?

— Альбярцін.

— Кава ці гарбата?

— Гарбата.

— Купала ці Колас?

— Купала.

— Калюмны ці Пагоня?

— Пагоня.

— Любімы від спорту?

— Ультрамарафон.

— Ці запрацуе зноў Symbal.by?

— Канечне!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание