
Раздача ўлётак на вуліцы
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.

На сходзе
На здымак на сходзе, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнуўся наш даўні чытач і аўтар са Слоніма Міхась Варанец.
— На гэтым здымку за сталом сяджу я і Уладзімір Хільмановіч з Гродна. Збоку стаіць Таццяна Маліноўская, якая таксама прыехала ў Слонім на семінар з Гродна. Гэты здымак зроблены ў Слонімскім РДК у 1998 годзе падчас семінару, на якім абмяркоўвалася пытанне аб усталяванні ў Слоніме помніка Льву Сапегу. Здымак друкаваўся ў «Газеце Слонімскай» у артыкуле Сяргея Ярша пра тую сустрэчу, — расказаў Міхась Адамавіч.
Фота з архіва «ГС»