Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
16 °C
Зельва
облачно с прояснениями
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
15 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Палітзняволеныя на фоне выбараў і адмена смяротнага прысуду — беларускія рэаліі вачамі праваабаронцаў

18 июля 2020 9:59
Поделиться:
Пасля суда над Ціханоўскім

Пасля суда над Ціханоўскім у Гродне 9 ліпеня

Сёлетняя кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі папоўніла спіс палітычных зняволеных у краіне, паводле праваабаронцаў, з 3 да 22 чалавек у прамежку часу з канца траўня на пачатак ліпеня.

Блогеры, палітыкі, актывісты…

Блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэтэндэнты на прэзідэнта Віктар Бабарыка, яго сяброўка Святлана Купрэева і яго сын Эдуард, сябры і каардынатары ініцыятыўнай групы Дзмітрый Карака, Алена Карагачава, блогеры-ютубаўцы Зміцер Казлоў, Уладзімір Цыгановіч, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Уладзімір Няронскі, адміністратар тэлеграм-канала Ігар Лосік, члены ініцыятыўнай групы Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, грамадзянін Расіі з ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэй Новікаў, сябры той жа групы Арцём Сакаў, Уладзімір Навумік, Аляксандр Арановіч, гродзенец Васіль Баброўскі папоўнілі спіс, у якім да пачатку выбарчай кампаніі значыліся толькі анархісты Іван Комар, Мікіта Емяльянаў і грамадскі актывіст Міхаіл Жамчужны.

Спіс палітвязняў па колькасці ўжо супастаўны з сітуацыяй найбольш цяжкага крызісу з правамі чалавека ў Беларусі ў канцы 2010-2011 гадах. ЕС і ЗША запатрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць затрыманых і правесці сумленныя і справядлівыя выбары, канстатуе пазбаўлены ўладамі рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пацярпелі ад пераследу ў гэтую выбарчую кампанію таксама журналісты, праваабаронцы той жа «Вясны» і нават пакупнікі крамы Sуmbal.by ў Мінску, якія стаялі ў чарзе, каб купіць рэч з нацыянальным каларытам, і сама гэта крама.

Symbal.by

Чарга ў краму Symbal.by ў Мінску

Гэта была сітуацыя на пачатак ліпеня. Актыўная фаза выбараў яшчэ чакае наперадзе.

У чэрвені 2020 года за ўдзел тым ці іншым чынам у выбарчай кампаніі было пакарана 247 чалавек, агулам прысуджана

121 624 рублі штрафаў і 1007 сутак за кратамі, падлічылі праваабаронцы «Вясны».

У ліпені працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу. Так, напрыклад, 1 ліпеня ў Гродне Сяргею Ціханоўскаму па адміністрацыйнай справе прысудзілі 15 сутак арышту. Ціханоўскі ўдзельнічаў у пасяджэнні праз відэасувязь. Убачыўшы блогера, многія тады адзначылі, што ён «не падобны на сябе».

Сяргей Ціханоўскі абскардзіў рашэнне суда аб арышце. Разгляд гэтай скаргі прайшоў 9 ліпеня на выязным пасяджэнні суда Ленінскага раёна горада Гродна ў Гродзенскім абласным судзе. У выніку суддзя Уладзімір Яўхута скаргу не задаволіў.

Толькі 3 29 чэрвеня да 2 ліпеня ў Гродне прайшлі судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных справах дзевяці фігурантаў так званай «Справы Ціханоўскага». Кожнага з іх суд прызнаў правапарушальнікамі паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ім прысуджаны арышты ад 5 да 15 сутак. Праваабаронцы звяртаюць увагу, што падставай для асуджэння сталі менавіта тыя дзеянні, за якія яны зараз прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваюцца пад вартай.

Адмянілі смяротны прысуд Скрундзіку, жыць ці не братам Косцевым — залежыць ад Лукашэнкі

Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку з так званай «слуцкай банды». Справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда адзначыў, што такое рашэнне Вярхоўнага суда вітаецца: «Вельмі шмат узнікала супярэчнасцяў у справе падчас разгляду яшчэ ў судзе першай інстанцыі».

Задавальненне апеляцыйнай скаргі закранула ўсіх падсудных па справе: рашэнне Мінскага абласнога суду таксама будзе перагледжанае ў дачыненні да Валянціна Бушніна, Сяргея Захарчанкі і Віталя Мяцежа.

Нагадаем, 6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды «слуцкай бандзе». Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.
А вось братам Косцевым Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю на адмену смяротнага прысуду.

Браты Косцевы

Браты Косцевы

Іллю Косцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу — 19. У студзені 2020 года калегія Магілёўскага абласнога суда прыгаварыла братоў Косцевых да расстрэлу за забойства 47-гадовай настаўніцы Наталлі Кастрыцы.

Сёлета 22 траўня, калі апеляцыйная скарга асуджаных была адхіленая судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Беларусі і прысуд уступіў у сілу, Станіслаў і Ілля Косцевы падалі хадайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта краіны.

Тым часам Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) звярнулася ў Камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай запрасіць віцэ-прэзідэнта і праваабаронцу Валянціна Стэфановіча на пасяджэнне па разглядзе хадайніцтва аб памілаванні асуджаных на смерць братоў Іллі і Станіслава Косцевых.

Аднак за 26 гадоў знаходжання ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка памілаваў толькі аднаго чалавека, асуджанага на смерць. Усяго за гады незалежнасці расстраляна ў Беларусі было больш за 300 чалавек, адзначаюць праваабаронцы.

Па матэрыялах spring96.org падрыхтаваў
Мікола КАНАНОВІЧ

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание