Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
3 °C
Дятлово
пасмурно
3 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Свята Хрышчэння Русі

19 июля 2020 11:11
Поделиться:
Уладзімірскі сабор

Уладзімірскі сабор (г. Херсанэс (Карсунь)), знешні від храма, пабудаваны на месцы старажытнага храма. Адзін з самых вялікіх сабораў краіны

Гэту падзею некаторыя сродкі масавай інфармацыі паспелі ахрысціць святам трох дзяржаў, падзеяй, якая стала адметнай у фармаванні дзяржаўнасці і аб`яднанні славянскіх народаў — Расіі, Украіны, Беларусі.

Сёлета спаўняецца 1032 гады з часу прыняцця на Русі Хрышчэння і далучэння некалі паганскага, цёмнага народа да хрысціянскай культуры і яе каштоўнасцей.

У 2013 годзе гэта падзея стала знакавай у стасунках трох дзяржаў. Па-першае, таму, што праз год у Херсанэс трапіць стала немагчыма па вядомых прычынах. Па-другое, фінальнай кропкай мерапрыемства, прымеркаванага да вялікай даты, адзначалася 29 ліпеня. У Мінск, акрамя патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла, прыехалі прадстаўнікі Александрыйскай, Ерусалімскай, Грузінскай, Сербскай, Кіпрскай, Варшаўскай і Амерыканскай памесных праваслаўных цэркваў, каля 80 архірэяў і 50 тысяч чалавек. Да гэтай даты ў Беларусь на пакланенне вернікам даставілі Крыж святога апостала Андрэя Першапакліканага.

Натуральна ўзнікае пытанне: «Чаму ўрачыстасць дня Хрышчэння Русі атрымала такі вялікі рэзананс у грамадстве і святкуецца з вялікім размахам не толькі вярхамі царкоўнай улады, але і прадстаўнікамі дзяржаўнага кіравання, вернікамі і людзьмі, далёкімі ад веры?»

Для таго, каб цалкам усвядоміць значэнне гэтай падзеі, віртуальна перанясемся на дзесяць з чвэрцю стагоддзяў назад. Час канца дзясятага стагоддзя (Хрышчэнне Русі адбылося ў 988 годзе) многія гісторыкі характарызуюць як час станаўлення адзінай дзяржавы, пачаткам горадабудаўніцтва, усеагульнага ўзбраення народа, аўтаномных плямёнаў і племянных сувязей. На чале дзяржавы знаходзіцца князь, рашэнне якога было безагаворачным. Што да рэлігійнага боку, то назіраецца сімбіёз дамінуючых на той час язычніцкіх нораваў (мнагажонства, пакаранне смерцю разбойнікаў і глыбокае шанаванне язычніцкіх багоў) і незнаёмага, усім чужога хрысціянства.

Руіны старажытнага горада

Руіны старажытнага горада – па гістарычных і царкоўных крыніцах месца, дзе адбылося хрышчэнне 1032 гады таму

Прыгадаем, што яшчэ бабка святога Уладзіміра, вялікая княгіня Вольга, у святцы Рускай праваслаўнай царквы унесеная як святая раўнаапостальная, стала першым прадстаўніком дынастыі Рурыкавічаў, хто прынёс на Русь хрысціянскую веру. Падчас наведвання святога града Канстанцінопаля яна прымае хрышчэнне.

Захапіўшыся хрысціянскім вучэннем, яна імкнулася прывіць новую веру сваім унукам і нават народу. Вольга клапоціцца аб будаўніцтве храмаў, у якіх рэгулярна здзяйсняюцца службы, актыўна праводзяць сваю дзейнасць місіянеры. Дарэчы, на Русь яны прыехалі разам з княгіняй па благаславенні патрыярха.

Але нягледзячы на ўсе намаганні княгіні, язычніцтва яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў трывала захоўвалася ў народзе і не губляла моц. Сам князь Уладзімір, нягледзячы на намаганні бабкі, таксама спачатку быў паганцам. Прыкладам таму можа служыць выпадак, які вельмі добра паказвае, што грамадства таго часу было падзеленае на дзве часткі і, з другога боку, не мела магчымасці аслухацца волі князя. У 983 годзе, за пяць гадоў да лёсавызначальнага рашэння Уладзіміра прыняць хрышчэнне, на Русі з`яўляюцца першыя пакутнікі. Імі сталі Фёдар-вараг і яго сын Іаан, якія пажадалі прыняць смерць за Хрыста, адмовіўшыся прынесці ахвяру ідалам. Дзве смерці сталі, па меркаванні некаторых гісторыкаў, зярнятамі перамогі хрысціянства над язычніцтвам.

Па адной з версій, бязбоязнае і мужнае трыванне пакут Фёдара і Іаана так уразілі князя, што ён пачаў пошукі правільнага арыенціра, які кіраваў бы лёсамі падуладных людзей. Акрамя гэтага, прыняцце той або іншай рэлігіі для кіеўскага князя азначала далучыць Русь да адной з вялікіх сусветных культур. Для рашэння важнай задачы князь рыхтуе экспедыцыю ў розныя краіны. Для Уладзіміра гэты крок нёс вялікую рызыку, быў сапраўдным выпрабаваннем.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram