
Дзеці смяюцца
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.

Раздача ўлётак на вуліцы
На здымак раздачы ўлёткаў на вуліцы, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», першым адгукнуўся па тэлефоне наш чытач з Магілёва Вадзім Кулікоў.
— Хлопец на здымку злева, які бярэ ўлётку, — гэта мой аднакурснік з Жыровіцкага саўгаса-тэхнікума Аляксандр Гендзелевіч. Мы разам вучыліся ў 1997 – 2001 гадах, — паведаміў спадар Кулікоў.
Аляксандра Уладзіміравіча Гендзелевіча пазнаў на фотаздымку таксама наш даўні чытач са Слоніма Ігар Іўчанка.
Фота з архіва «ГС»