Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
пасмурно
22 °C
Мосты
пасмурно
22 °C
Дятлово
пасмурно
22 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Выбары без Бабарыкі і Цапкалы

25 июля 2020 9:00
Поделиться:
Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала

Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала. Фота: belsat.eu

На пытанне, чаму не былі зарэгістраваны кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала, адказваюць слонімскія грамадскія актывісты.

Віктар Марчык Віктар Марчык:
— Гэтыя кандыдаты на выбарах ўяўлялі сабой сур`ёзную пагрозу Аляксандру Лукашэнку. Калі пачаўся збор подпісаў за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, то Лукашэнка нават у страшным сне не мог прысніць, што будуць стаяць вялікія чэргі па некалькі гадзін у дождж і ў гарачыню дзеля таго, каб паставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, але толькі не за Лукашэнку. Тады Лукашэнка адчуў страх і рэальную магчымасць згубіць любімае крэсла прэзідэнта. Мае словы пацвярджаюцца тым, як ён рэзка і ў негатыўнай абразлівай форме стаў казаць пра альтэрнатыўных кандыдатаў, якія маюць найвялікшую падтрымку ў беларускага народа. Папулярнасць гэтых кандыдатаў з кожным днём павялічвалася. І Лукашэнка змог з імі справіцца толькі сілавымі і махлярскімі метадамі. Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі, але пры гэтым пакінулі яе мужа Сяргея Ціханоўскага ў закладніках, каб трымаць яе на кароткім павадку. Але я думаю, што ў Лукашэнкі гэта не атрымаецца. Вельмі спа­дзяюся, што ў Святланы знойдуцца сілы і мужнасць
супрацьстаяць ціску Лукашэнкі і яго памагатым. А мы ёй дапаможам перамагчы.


Іван БедкаІван Бедка:
— На маю думку, была да­дзена каманда іх не рэгістраваць. Тым часам, іншым кандыдатам нават дабавілі подпісы, накінулі іх яшчэ. Некаторыя кандыдаты нават самі былі здзіўлены гэтаму. Я лічу, справа тут зусім не ў нейкай там карупцыі з боку Бабарыкі, якой да гэтага часу ўлада не бачыла, калі яна там насамрэч была. Проста ўлада напалохалася вялікай актыўнасці грамадзян, якія так масава сталі падтрымліваць новых кандыдатаў. Яны маглі б скласці канкурэнцыю асноўнаму кандыдату. Хаця жыхарам Беларусі даўно вядома, што выбары ўсё роўна будуць сфальсіфікаваныя на карысць Лукашэнкі. І гэта фальсіфікацыя працягваецца. Выбары без выбараў.


Алесь Масюк Алесь Масюк:
— Рэйтынг Лукашэнкі вельмі нізкі, бо беларусы стаміліся ад яго за 26 гадоў і жадаюць перамен. Таму ўлада і баіцца сур`ёзных канкурэнтаў на выбарах, з гэтай прычыны і адмовілі ў рэгістрацыі двум найбольш моцным кандыдатам — Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу. Арганізаваная злачынная групоўка, якая доўгі час кіруе нашай краінай, хоча кіраваць намі вечна, і ім напляваць на ўсе законы і здаровы сэнс. І яны будуць рабіць усё, каб утрымаць уладу любымі сродкамі. Аднак нас 97%, і мы павінны спыніць іхняе беззаконне. Нам не трэба ніякіх рэвалюцый, мы хочам чэсных і справядлівых выбараў. Аднак улады вымушаюць нас сваё права на годнае жыццё бараніць на мірных акцыях пратэсту і на выбарах.


Павел Севасцьян Павел Севасцьян:
— У не рэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы некалькі прычын. Гэтае рашэнне палітычнае, і прымаў яго Аляксандр Лукашэнка.

Па-першае, Бабарыка і Цапкала — былыя людзі яго каманды, якія больш за дваццаць гадоў былі слугамі яго рэжыму, верай і праўдай служылі дыктатуры і тут раптоўна вырашылі перара­дзіцца ў рэфарматараў-дэмакратаў. І для Лукашэнкі, безумоўна, гэта здраднікі, і ён не мог з гэтым змірыцца.

Па-другое, Бабарыка і Цапкала сталі аднымі з лідараў гэтай выбарчай кампаніі, што паказалі шэрагі людзей да іх пікетаў, і яны маюць добрыя фінансавыя рэсурсы. І гэта Лукашэнку напужала, бо зараз рэжым знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Эканоміка больш не дазваляе падтрымліваць мінімум сацыяльных гарантый, павялічваецца верагоднасць сацыяльнага напружання і эканамічнага крызісу, які можа выклікаць вельмі буйныя масавыя пра­тэсты. Бо толькі масавыя выступленні народу па ўсей краіне ўяўляюць небяспеку для рэжыму, і ён добра ўсведамляе гэта. Таму і былі прыняты такія меры.


Міхась ВаранецМіхась Варанец:
— Выбары ў Беларусі — гэта спектакль. Спектакль маштабны! Многія тысячы рэжысёраў на чале з галоўным — гэта наша родная вертыкаль і яе стаўленік Аляксандр Лукашэнка. Мільёны акцёраў — стомленыя ад Лукашэнкі людзі, якія, тым не меней, у гэтым спектаклі выконваюць ролю выбаршчыкаў. Прыма-акцёр і дзясяткі акцёраў другога, трэцяга плана — прэтэндэнты ў кандыдаты і кандыдаты. У рускай мове ёсць трапнае слова «лицедей», якое мае два значэнні: акцёр і прытворшчык. Мільёны беларускіх лицедеев удзельнічаюць у выбарчых спектаклях і пры гэтым абліваюць брудам рэжысёраў. На маю думку, акцёрам-прытворшчыкам варта добра паўзірацца на сябе ў люстэрка.

Чаму Бабарыку і Цапкалу не зарэгістравалі?! 20 траўня зарэгістравалі ініцыятыўныя групы Бабарыкі і Цапкалы, цяпер іх саміх не зарэгістравалі. Так рашыў галоўны рэжысёр. Дэталі сцэнарыя я не ведаю. Дый, па праўдзе, мне гэтыя тонкасці не цікавы.


Віталь Ешану Віталь Ешану:
— Бабарыку не зарэгістравалі таму, што ён надта моцна напалохаў сваёй раптоўнай папулярнасцю трымальніка галоўнага крэсла ў краіне. А такога ён не дараваў нікому. Баязліўцы звычайна помслівыя. Хіба забыліся, што ўсе хоць троху вядомыя кандыдаты на яго пасаду апыналіся ў турме. І будзе сядзець Віктар Мітрыч, пакуль не расціснуцца акачанелыя ссінелыя пальцы.

А Цапкалу, я лічу, не зарэгістравалі таму, што на да­дзеным этапе сваю задачу ён выканаў. Цяпер свае «цікавыя стратэгіі» ён будзе навязваць штабу Святланы Ціханоўскай. Магчыма, я памыляюся, але калі наш народ некалі вырашыць у навуку будучым правіцелям судзіць цяперашніх памагатых дыктатара, то ён будзе сядзець на лаве падсудных не далей другога рада. Як адзін з тых, хто на працягу доўгіх гадоў прычыняўся да стаўлення і мацавання існага рэжыму.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание