Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сіні ровар

26 июля 2020 13:04
Поделиться:
Сіні ровар

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

— Уставай, заваліна! Бяры ровар і шуруй у магазін, туды камбікорм прывезлі. Ды хутчэй, бо разбяруць! — Маня Кудлашонак трэсла за плячо свайго Міхася, які пасля ўчарашняга не мог прачнуцца.

Напалову расплюшчыўшы вочы, Міхась няўцямна пазіраў на жонку і ніяк не мог даўмецца, чаго яна хоча. І раптам як маланкай працяло. Ровар! Навюткі, сіненькі, са спіцамі, што блішчалі нібы срэбра. Учора надвячоркам ён за бутэльку віна пазычыў Віцьку Савосьчыку, каб той паехаў да каханкі ў суседнія Макрыцы. Напракат даў.

— Ты ж хаця вярні, як прыедзеш! Загані на падворак і пастаў ля дрывотні, бо Маня, як убачыць, што яго няма, то будзе рабіць мне труну.

— Не хвалюйся, вярнуся ноччу і пастаўлю. Слова гонару!

— Манечка, не злуйся… Гэта ж я, як ездзіў у райцэнтр, паставіў ровар ля гаспадарчага магазіна, а нехта ўкраў… — пачаў выкручвацца.

— І ты маўчаў да раніцы?! Чаму адразу не сказаў?! У міліцыю трэба было заявіць, няхай бы шукалі нягодніка.

— Цябе спалохаўся… Што са свету зжывеш…

— І зжыву! Ніякай карысці ад цябе, толькі страты, апоек няшчасны! Сама пабягу ў райцэнтр шукаць злодзея, а ты ідзі да магазіна, можа, хто падвязе нам камбікорм. І не марудзь, бо няхай толькі не выканаеш загад, то вярнуся і прыб`ю, як клапа!

Худая, высокая, як пажарная каланча, у квяцістай сукенцы, яна пашыбавала да шашы. Нават не спрабавала галасаваць, каб хто падвёз, не хацела марнаваць часу.

Адразу пабегла да таго магазіна, ля якога Міхась пакінуў ровар

— Усё, прапаў роварчык! Гэта ж амаль уся мая пенсія на яго пайшла, — бедавала, стоячы на ганку. І раптам, як хто ў плечы піхнуў, — насустрач паволі, азіраючыся па баках, усё адно як кот, што ўкраў сала, ехаў малажавы мужчына на іхнім ровары! Новенькім, прыгожанькім, у спіцах ігралі промні сонца. Маня са спрытам пантэры падскочыла да яго, схапіла за сарочку і паваліла разам з роварам.

— Злодзей, каб табе светлага дня не прыждаць! — лямантавала на ўсю вуліцу.

Пакуль мужчына ўстаў і паспрабаваў нешта тлумачыць, Маня ўскочыла на ровар і памчалася да сваіх Курапатак, бо што тыя тры кіламетры, ды яшчэ па раўнюткім асфальце.

Была радасная, нібы выйграла ў латарэю. Такой удачы яна не чакала.

— Усё-такі дарма я выйшла замуж за гэнага няцямлю Міхася, — думала па дарозе. — Ён жа ні Богу свечка, ні чорту качарга. Раней хоць прыгожы быў, кучаравы, цёмнавалосы. А цяпер што? Кучаравіны тыя павылазілі, што і следу не засталося. А тое, што яшчэ трымаецца на галаве, ператварылася ў сівы гусіны пух. Пагналася некалі за прыгажосцю, дык вось цяпер цешся.

Яна перарвала роздум, прыпынілася, бо праз асфальт нейкі дзед пераганяў авечак. Потым зноў памяць падсунула тузін успамінаў:

— Ды і што там цяпер! Ён і раней быў даўбак даўбаком. Як кажуць, ні да танца, ні да ружанца. Увесь час гаспадарку на сабе цягну, а яму, так бы мовіць, на кожнае дыханне трэба папіханне: зрабі тое, зрабі гэта. І то робіць як мокрае гарыць. Нібыта ўсё мне адной трэба. Як да справы, то са скрыпам, а як есці, то дзе мая вялікая лыжка? І распіўся пад старасць, уся ягоная радасць на дне шклянкі.

Каб раней спахапілася ды кінула недавярка, то шчаслівейшая была б, а цяпер як? Дзеці павырасталі, унукі пасыпаліся, нібы бульба з мяшка. Позна… Позна разводзіцца, бо зусім адна застануся кукаваць. А так хоць недарэка, але ж свой… І як ні кажы, дзве пенсіі ў хату.

За горкімі думкамі Маня неўпрыкмет з шашы збочыла на вясковую вуліцу. А насустрач — стрыечная сястра Лёдзя, што жыла ў другім канцы вёскі. Спынілася, каб перакінуцца словам-другім. Злезла з ровара.

— Авохці! — не адказала на прывітанне Лёдзя. — Добра жывяце, панове! Адзін ровар ля дрывотні
стаіць, а на другім ваша сіяцельства раскатваюць. Той Міхасёў, а гэты твой? Ці як?

— Што ты пляцеш? Які другі ровар? Гэта ж мой недавярак учора паехаў у райцэнтр, паставіў ля магазіна, а нехта ўкраў! Уяўляеш?! Навюткі роварчык! На ім, можна сказаць, яшчэ завадская фарба не абсохла.

— От, ты заўсёды была манюка, а ў старасці дык яшчэ горшай стала. Кажу ж, стаіць ровар ля дрывотні, каб я з гэтага месца не сышла! Не верыш, то едзь хутчэй і сама ўбачыш.

Маня, нібы якая гімнастка, перакінула нагу праз раму і паджгала да сваёй сядзібы.

І праўда, ровар быў. Уварвалася ў хату, дзе Міхась яшчэ канчаў снедаць. Пра камбікорм ён і не дбаў. Тоўсты, як бочка з-пад саляркі, кавалкам хлеба паволі выціраў з талеркі тлушч, бо яйкі ўжо былі з`едзены.

— Я ровар знайшла, які ў цябе ўчора ўкралі! Злодзей ехаў, а я скінула яго, нібы мяшок з анучамі, і хутчэй націснула на педалі. На добры толк, то трэба было міліцыі сказаць пра зла­дзюгу, няхай бы пакаралі.

— Добра, калі знайшла, — сказаў Міхась, скасавурыўшы вочы ў акно, дзе ля дрывотні стаяў другі ровар. — Але дарэмна клапацілася, бо гэта не наш. Наш вунь стаіць на падворку. Злодзей сам прыгнаў. Адзін дзядок, які мяне ведае, бачыў, як краў. Сказаў:

— Аддай гаспадару, бо заяўлю ў міліцыю!

У думках Міхась пахваліў Віцьку, што нарэшце парупіўся.

Ён даеў хлеб, выцер далонню рот і працягваў далей:

— У цябе, Маня, шмат недахопаў, але ёсць адзін вялікі: ты надта шустрая. Вось і нашустрыла…

Маня была засмучана, яна не ведала, што рабіць. І нарэшце прыдумала:

— Паеду ў міліцыю, няхай знойдуць таго чалавека, у якога я… Я ровар…

— Украла! Так і скажы, як ёсць: разбойнае напа­дзенне сярод белага дня. Можа, у каталажку не забяруць, калі ва ўсім прызнаешся. А калі забяруць, то так табе і трэба!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание