Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
17 °C
Зельва
облачно с прояснениями
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Свята хрышчэння Русі

26 июля 2020 12:00
Поделиться:
У саборы

У саборы

Заканчэнне.

Паслы, што прыбылі з Канстанцінопаля, паведамілі князю, што за богаслужэннем у храме Святой Сафіі нават не разумелі «ці на зямлі яны знаходзіліся, ці на небе».

Патрыярх Мікалай II Хрызаверг, пазней кананізаваны ў ліку святых, блаславіў мітрапаліта Міхаіла адправіцца на Русь і быць першым архіерэем. Для падданых князь выдае ўказ: «Калі хто не прыйдзе заўтра на раку — багаты або бедны, жабрак або раб — будзе мне вораг». Такім чынам, хрышчэнне Русі не было дабравольным актам, а прымусовым, пад пагрозай смерці. Ідальскія капішчы па загаду кіраўніка руйнуюцца, на іх месцы будуюцца хрысціянскія храмы. Так, напрыклад, у 1007 годзе на месцы капішча Перуна князь загадвае будаваць храм Успення Прасвятой Багародзіцы (так званы Дзесяцінны). Галоўнага ідала славянскага бажаства, якому яшчэ нядаўна прыносілі ахвяры, прывязалі да хваста каня, працягнулі па вуліцах Кіева і патапілі ў Дняпры. Рэшткі памерлых людзей, якія вялі праведнае жыццё, аб`яўляюць святынямі.

Ці мог так хутка князь Ула­дзімір, якога праваслаўныя лічаць святым, перарадзіцца да новага жыцця?.. Хутчэй за ўсё прыняцце хрысціянства было выклікана патрэбай часу.

Са з`яўленнем першага мітрапаліта на Русі і хуткім распаўсюджваннем хрысціянства натуральнай неабходнасцю стала ўтварэнне епархіяльных цэнтраў. Праз чатыры гады пасля хрышчэння Русі на Беларусі ўзнікае першая епархія ў Полацку, а ў 1005 годзе — у Тураве. Пры манастырах манахі ствараюць раннія ўзоры рукапісных кніг («Тураўскае евангелле», 11 ст.). У Полацку пры Усяславе Чарадзею будуюць першы сабор — галоўны храм епархіі. Сафійскі сабор быў упрыгожаны фрэскамі, а пабудаваны з плінфы — плоскай цагліны. У апошнія гады, калі там вяліся рэстаўрацыйныя працы, гэтыя фрэскі знайшлі. Манахі ствараюць Жыцці святых (першыя з якіх — Жыцці святой раўнаапостальнай Вольгі і святых пакутнікаў Барыса і Глеба), паданне аб варагах-пакутніках.

З`яўленне на Русі сваіх святых мела выхаваўчае значэнне. Казалі, што ўзносячы ім свае малітвы, веруючыя атрымліваюць тое, што просяць, набліжаюцца да Хрыста.

Адной з першых манахінь на тэрыторыі сучаснай Беларусі стала Рагнеда, полацкая князёўна, адна з жонак вялікага Кіеўскага князя.

Ажаніўшыся з Канстанцінопальскай царыцай, сам Ула­дзімір стаў царом. Ён пачынае чаканіць манеты па візантыйскіх узорах, а сам ён у царскай адзежы, імператарскай кароне, са скіпетрам з крыжам.

Свята хрышчэння Русі. Пачатак.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание