Наверх
Слоним
переменная облачность
18 °C
Зельва
переменная облачность
18 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
14 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Вясёлы рак» размеркаваў грошы Еўразвязу сярод пяці сельсаветаў

26 июля 2020 15:03
Поделиться:
Вясёлы рак

Лагатып праекта «Вясёлы рак»

На Мастоўшчыне працягваецца рэалізацыя праекта ЕЗ і Мастоўскага райвыканкама «Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне».

На чарговым этапе Водны савет адобрыў да фінансавання за кошт сродкаў праекта (у асноўным, грошы ЕЗ) пяць пілотных ініцыятыў, скіраваных на рэалізацыю планаў забеспячэння бяспекі водазабеспячэння і водаадвядзення для населеных пунктаў Мастоўскага раёна. Грошы пайшлі пяці з шасці сельсаветаў Мастоўскага раёна. Гэта Гудзевіцкі, Дубненскі, Мастоўскі, Луненскі і Пескаўскі сельсаветы. Абдзеленым застаўся Курылавіцкі сельсавет.

Бюджэт ініцыятывы вагаецца ад 40 да 57 тысяч еўра. За гэтыя сродкі адбудзецца рамонт ачысных збудаванняў, будаўніцтва станцый абезжалезвання вады, набыццё помпавага абсталявання.

На мінулых этапах здзяйснення праекта быў створаны яго лагатып. Ім стала выява з назвай «Вясёлы рак». Быў праведзены флэшмоб да Дня вады. Таксама праведзены конкурс па дызайну офіса, дзе будзе месціцца ў будучым кантрольная служба за якасцю вады. Аб`яўлены конкурс на выбар месца пабудовы малагабарытнага ачышчальнага збудавання. Тэрмін даўно скончыўся, а вынікі яго невядомыя.

Гэта былі невялікія грашовыя выдаткі шматсоттысячнага праекта. У гэтай частцы праекта неабходна асвоіць дзесьці 240 тысяч еўра.

І тут узнікаюць некаторыя пытанні да «Вясёлага рака». Звернемся да пункта «набыццё помпавага абсталявання». Узнікае пытанне: для чаго? Некалькі гадоў таму назад быў рэалізаваны праект ЕЗ і Мастоўскага аддзялення рэспубліканскага аб`яднання інвалідаў па «Дыспетчарызацыі і аўтаматызацыі сельскіх водазабораў». У межах гэтага праекта павінны былі замяніць помпы на 31 сельскім водазаборы. Навошта зноў закупляць помпы?

Далей. Пабудова станцый абезжалезвання вады. Прыкладам, у мінулым годзе былі збудаваны падобныя аб`екты ў вёсках Дубна, Харціца, Гудзевічы. Асобна ад праекта была прапанавана пабудова ў 2020 годзе станцыі ў вёсцы Пескі.

Відавочна, што адбываюцца тэхнічныя накладкі ў рэалізацыі праекта.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание