Наверх
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Міліцыя праверыла хлебаробаў Слонімшчыны і Зэльвеншчыны

31 июля 2020 11:23
Поделиться:
На дарозе

На дарозе

Падраздзяленні аддзелаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці працягваюць правяраць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу рэгіёна падчас жніва, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. 30 ліпеня праваахоўнікі пабывалі ў гаспадарках Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў.
Праверка вадзіцеля МАЗа

Праверка вадзіцеля МАЗа

Больш за ўсё пытанняў на Слонімшчыне ўзнікла да тэхнікі, на якой перавозіцца збожжа. Так ва ўсіх грузавіках сельгаспрадпрыемства ў Дзераўной кузавы не абсталяваны тэнтамі, якімі накрываюць збожжа. Пры руху з адкрытым кузавам зерне выдувае вецер. Таксама ў некаторых машынах працякалі тэхнічныя вадкасці, якія забруджвалі дарогі і палі.

На мехдвары

На мехдвары

У Зэльвенскім раёне былі выяўлены недахопы пры захоўванні ўраджаю і забеспячэнні доступу на тэрыторыю мехдвара. У Бародзічах на тэрыторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства маюцца вялікія дзюркі ў агароджах. Акрамя таго, машыны там стаялі з адкрытымі кабінамі і ключамі ў замках запальвання. Дзве адзінкі тэхнікі стаялі па-за тэрыторыяй мехдвара наогул без нагляду, незамкнёныя і з ключамі ў кабінах.

З мяшком

З мяшком

Таксама ў гэтай гаспадарцы работнікі міліцыі на тэрыторыі каля складоў у зарасніку знайшлі прыкрыты травой і пластыкавымі бутэлькамі мяшок зерня, які нехта вынес з месца яго захоўвання. Кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства міліцыянеры ўказалі арганізаваць ахову складоў з ураджаем.

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание