Наверх
Слоним
пасмурно
23 °C
Зельва
пасмурно
23 °C
Волковыск
пасмурно
24 °C
Мосты
пасмурно
24 °C
Дятлово
пасмурно
24 °C
Барановичи
пасмурно
22 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ідзі і не вяртайся

2 августа 2020 14:00
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях
Ідзі і не вяртайся

Малюнак Яўгена Іванова

Аліна Валькова вярталася з санаторыя такой вясёлай, якой была хіба толькі ў маладосці. Яна пазнаёмілася з мужчынам, і ён прапанаваў жыць разам.

— Пераязджай да мяне ў аграгарадок. У вялікім доме я адзін, жонкі не стала дванаццаць гадоў назад, а дзеці дарослыя, даўно параз`язджаліся па гарадах. Будзем трымаць гаспадарку, бо што нам рабіць на пенсіі. — Высокі, таўсматы, ад яго веяла здароўем.

— Добра, Алеська! — радавалася шчасцю, што нечакана на яе звалілася. — Будзе ўсё, як ты скажаш. Мне ж дома месца няма, сын з нявесткай, што жывуць у маёй кватэры, проста ядуць поедам, хочуць аформіць у дом састарэлых. А мы ж з мужам-нябожчыкам самі ўсё нажывалі, столькі гадочкаў на заводзе адпрацаваўшы. Ды навошта мне той дом састарэлых, у шэсцьдзясят пяць гадоў садзіцца некаму на шыю. Я ж сама магу ўсё рабіць, бо здароўе маю — дай Бог кожнаму. Я ж, Алеська, родам з вёскі, гэта потым у Мінск пераехала. Сельскае жыццё і работа мне не ў навіну.

Яны дамовіліся, што Аліна возьме з дому самыя неабходныя рэчы, вопратку і пераедзе ў ягоныя Шальпукі.

Сын з нявесткай былі здзіўлены, што маці вызваляе ім кватэру.

— Я магу цябе на машыне завезці ў тыя Шальпукі, — радасна прапанаваў сын.

— Не, Васілька, на станцыі будзе сустракаць мой чалавек, то навошта табе машыну гнаць у такую далечыню.

Гаспадарка, якую пакідаў на суседку, у Алеся Бабновіча была вялікая: карова, двое свіней, свінаматка, хатняя птушка. А тут і вясна падкаціла, бульбу і грады трэба было садзіць, даглядаць.

Аліна з ахвотай узялася за работу. Было радасна, што ніхто яе не грызе, не папракае, што не так зрабіла, не так сказала.

— Дзе ты такую ўдалую гаспадыню знайшоў? — спытала аднойчы суседка Ванда. — У санаторыі пазнаёміліся?

— Будзеш шмат ведаць, хутка састарэеш, а ты і так старая, — буркнуў Алесь. — Дзе ўзяў, там ужо няма.

Летам, калі ў недалёкім лесе паспелі чарніцы, Аліна амаль кожны дзень назбірвала поўнае дзесяцілітровае вядро і здавала нарыхтоўшчыку, які прыязджаў у вёску.

Алесь, пераклаўшы ўсю гаспадарку на плечы кабеты, так бы мовіць, расслабіўся, працаваў праз пень-калоду. Ён часта ся­дзеў на беразе возера, лавіў рыбу. Хоць дадому рэдка калі прынясе дробнага карася, але хадзіў, лавіў. Аліна не пярэчыла. Яна была рада бясконцым вясковым клопатам: і пра дровы на зіму, і пра сена для каровы. Дроў з лесу не цягала, купіла ў райпаліўзбыце. Секчы прыйшлося самой. Сена калгас выдзеліў Алесю як ветэрану працы, але яго трэба было дасушыць на лузе, а потым прывезці. Ды клопат невялікі, калі ў гаспадарцы столькі тэхнікі. Трэба толькі парупіцца ды трактар выпісаць.

Зімой, незадоўга да Каляд, Алесь з Алінай закалолі парсюка.

— Вялікі вырас! — задаволена сказаў Алесь. —Трэба маім дзецям пазваніць, няхай едуць па свежаніну і сын, і дачка.

— Можа, і майму сыну крышку выдзелім? — нясмела спытала кабета. — Усё ж я таксама працу ўклала.

— З якой гэта рацыі твайму?! — незалюбіў Алесь. — Тут мая гаспадарка, значыць усё маё. А твой сын цябе з хаты, можна сказаць, выжыў, а ты яшчэ пра яго клапоцішся…

— Дык я ж маці…

— Усё, размова скончана!

Нічога больш не сказала Аліна, толькі вочы напоўніліся слязамі.

Нягледзячы на крыўду, яна не стала менш працаваць па гаспадарцы, завіхалася, як магла.

Напрадвесні, калі яны рэзалі карове сечку, Аліне ў грудзях так забалела, што перацяла дыханне. Яна пакрылася халодным потам і апусцілася на салому.

— Ну што? Чаму не круціш кола? — незадаволена спытаў Алесь.

— Сэрца баліць… — ледзь вымавіла.

— Знайшла, калі хва­рэць. Неўзабаве карова ацеліцца, свінаматка апаросіцца. І гэта ўсё на мае рукі?! Вазьмі ў суседкі сардэчных кропель, у яе ёсць, выпі і пройдзе. Я да сямідзесяці гадоў дажыў і не ведаю, дзе тое сэрца знаходзіцца, а ты ж маладзейшая.

Кроплі не памаглі. Назаўтра прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу, і доктар забраў хворую ў бальніцу.

За два тыдні, што ляжала там, Алесь ні разу не праведаў і не пацікавіўся, лепш ёй стала ці горш. Нават не пазваніў ні разу.

Вярнулася белая, як палатно, нібы з яе выцекла ўся кроў.

— Ну, вылежалася?! — сустрэў на падворку.

— Не дай Бог такога вылежвання нікому… Дактары сказалі, што мне нельга цяжка працаваць, нават падымаць цяжкога нельга…

— Ах, нельга?! То навошта ты тут патрэбна?! Есці ды пад акном сядзець? Збірай манаткі і ідзі туды, адкуль прыйшла. Ідзі і не вяртайся! Сёння можаш пераначаваць, а заўтра з раніцы і шуруй.

Яна не стала чакаць раніцы. Паклала ў сумку свае небагатыя пажыткі і паволі пайшла на станцыю.

У горадзе села на аўтобус, лічы, апошні, бо транспарт ужо перастаў хадзіць, даехала да свайго дома. На ліфце паднялася на шосты паверх. Ногі дрыжалі і ад слабасці, і ад страху, што яе і адсюль пагоняць прэч. Невысокага росту, худзенькая, з упалымі вачыма, белым, як мел, тварам, яна стаяла на лесвічнай пляцоўцы і некалькі разоў падносіла руку да званка, і ўсё ніяк не магла асмеліцца на­ціснуць на кнопачку.

Прыхілілася да сцяны, бо не трымалі ногі.

Нарэшце пазваніла. Дзверы адчыніла нявестка.

— Чаго ж цябе прыперла нанач гледзячы?! Хіба прагналі адтуль? Ну і тут табе месца няма!

Дзверы з ляскатам зачыніліся. Аліна чула, як сын спытаў:

— Хто там?

— Нейкая бамжыха-папрашайка.

— То трэба было турнуць адсюль!

— Я так і зрабіла.

— Сынок, гэта я… — Аліне здавалася, што яна крычыць, але сілы хапіла толькі на шэпат. — Гэта я… — казала з адчаем, спаўзаючы долу.

Аліну ўбачыў сусед, які вяртаўся з вячэрняй змены. Выклікаў хуткую, але ёй ужо нічога не было патрэбна…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание