Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пенсійная рэформа павінна працаваць для ўсіх

3 августа 2020 11:57
Поделиться:
пенсіянеры

Слонімскія пенсіянеры, 28.06.2018. Фота з архіва "ГС"

Думкі ўслых

Калі Лукашэнка стаў прэзідэнтам, мне было дванаццаць гадоў. Хутка майму дзіцяці будзе столькі ж. Я добра памятаю, як мая маці, узяўшы мяне за руку, пайшла на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас. За яго. Тады мне, малому і дурному дзіцяці, здавалася, што гэта сапраўды правільнае рашэнне. У краіне была галеча. Працу знайсці было цяжка. Каб неяк нас з братам пракарміць, маці перайшла з дзіцячага садзіка, дзе працавала выхавацелькай, на бойню. Як цяпер памятаю, як маці крадком ад нас прызнавалася бацьку, як цяжка там ёй кожны дзень цягаць трыбухі кароў і быць побач з хлопцамі, якім перарэзаць гарляк карове ці свінні не ставала цяжкасцю. Яна баялася за сваё жыццё, але мы былі сытыя, і гэта яе суцяшала.

Першы тэрмін праўлення ня­зменнага складаў аж сем гадоў. Здавалася, паправіць сітуацыю ў краіне можна было б. Не атрымалася. Памятаю, прыехаў у Шчучын па размеркаванні. Нічога, што магло б зацікавіць маладога спецыяліста, там не ўбачыў. Па паўгода не выдаюць заробак, грошай няма, замест іх выдаюць збожжа. За што жыць, калі і жылля няма і страўнік па раніцах спявае дыфірамбы? А той, хто павінен клапаціцца пра лёс даверлівых людзей, будуе сабе рэзідэнцыі.

Сем год прайшло, а зрухаў да лепшага не назіралася. Маці зноў змяніла працу, каб карміць сям`ю. Потым зноў было перавыбранне Лукашэнкі.

З таго часу мала што змянілася. Хіба што на календары ўжо даўно не 90-я, а 2020-ы. Зазірнуў у Вікіпедыю і здзівіўся — у мінулым годзе Лукашэнку стукнула 65 гадоў. Згодна Указу №137 ад 11 красавіка 2016 года «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння», кіраўнік дзяржавы павінен быў сысці на заслужаны адпачынак яшчэ ў тым годзе. Але, як кажуць, павінны ўсе, толькі не ён. Больш таго, у краіне адбываюцца такія падзеі, якія свед­чаць, што момант, калі ён сядзе на печку і будзе грэць ногі, хутка не настане. Лукашэнка ўсімі сіламі чапляецца за ўладу, баючыся падпусціць да прэзідэнцкага крэсла нават сваіх сыноў.

Улада павінна змяняцца, згодна Канстытуцыі, кожныя пяць гадоў. Дапушчальна два тэрміны. Шэсць тэрмінаў (а менавіта столькі Лукашэнка хоча
трымаць краіну ў сваіх руках) — гэта вялікі перабор.

Я не хачу, каб маё дзіця расло, сталела і бачыла ўвесь гэты час ва ўладзе адзін гэты твар, адну асобу. За чвэрць стагоддзя кіравання дзеючы прэзідэнт не толькі не палепшыў сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі, а нават пагоршыў. Ён знішчыў, давёў да ручкі дзяржаву. І нават калі ён сыдзе, беларусы будуць расхлёбваць тое, што ён заварыў, яшчэ не адзін год.

Нехта сказаў, сыходзіць трэба прыгожа, каб пасля людзі з жалем прыгадвалі цябе. У Лукашэнкі яшчэ ёсць магчымасць сысці, але ці скарыстаецца ёй?

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание