Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
17 °C
Зельва
облачно с прояснениями
17 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мітынгуйце! А дзе?

9 августа 2020 14:50
Поделиться:
На вуліцы Пралетарскай

На вуліцы Пралетарскай у Мастах

Днямі да карэспандэнта «ГС» звярнуўся пастаянны чытач Іван Улановіч, які папрасіў дапамагчы высветліць месца для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты РБ у Мастах.

У мясцовым друку па гэтаму пытанню была надрукавана пастанова Мастоўскага райвыканкама за подпісам старшыні Юрыя Валяватага. Там сказана, што такім месцам з`яўляецца пляцоўка каля будынка нумар 1 па вуліцы Пралетарскай. Іван Серафімавіч такога будынку не знайшоў і таму палічыў, што гэта нумар дома, аднак па гэтай вуліцы такога дома не знайшоў. Не знайшоў такога будынка і дома карэспандэнт «ГС». Вуліца Пралетарская даходзіць да моста праз Зяльвянку і паварочвае ўздоўж яра. Гэта і лічыцца пачаткам той вуліцы. Дом, з якога яна пачынаецца, мае іншую нумарацыю. Побач з ім няма ніякай пляцоўкі.

У практыцы нумаруюць дамы, а не будынкі. Прыкладам, будынак Мастоўскага райвыканкама знаходзіцца па адрасу плошча Леніна, 3. Упраўляючаму справамі райвыканкама Рахунку варта ведаць такія пытанні.

Звычайна ўлады даюць месца правядзення падобных мерапрыемстваў недзе на ўскрайку, а тут агулам невядома дзе. Вуліца Пралетарская знаходзіцца на левабярэжжы Нёмана. Дайсці туды выбаршчыку з вуліцы, скажам, Зялёнай, цяжка: трэба патраціць амаль гадзіну часу.

Не спрыяюць агітацыі за кандыдатаў у Прэзідэнты і сілавікі. Днямі ў Мастах міліцыя затрымала актывіста Рамана Рабцова, які раскідваў выбарчыя матэрыялы ў паштовыя скрынкі ў прыватным сектары. У яго забралі тэлефон і павезлі ў РАУС складаць адміністрацыйны пратакол за распаўсюд рэкламнай прадукцыі ў недазволеных месцах. Пазней Рабцова адпусцілі, узяўшы тлумачэнні, але тэлефон не аддалі.

Тым не менш, у паштовых скрынках горада з`явіліся агітацыйныя матэрыялы Святланы Ціханоўскай.

Нягледзячы на недакладнасці ў вызначэнні месца правя­дзення падобных мерапрыемстваў, у Мастах у нядзелю прайшоў мітынг у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён адбыўся ў другой палове дня па вуліцы Пралетарскай на пляцоўцы каля гандлёвых крам. На ім прысутнічала некалькі сотняў чалавек.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание