Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Аляксандр Мілюк з Мастоў: 7 сутак арышту. За што?

12 августа 2020 11:08
Поделиться:
Суд у Мастах

Пацярпелы Валянцін Жураўлёў на першай лаве трэці злева

Мясцовыя ўлады працягваюць ваяваць супроць іншадумцаў. У гэты раз ім аказаўся Аляксандр Мілюк. Усё тое напамінае цырк, толькі няёмка за тых, хто так смешыць людзей.
Чакаюць рашэнне суда на вуліцы

Чакаюць рашэнне суда на вуліцы

Аляксандр Мілюк — сябра ініцыятыўнай групы на цяперашніх прэзідэцкіх выбарах прэтэндэнткі Святланы Ціханоўскай. Як папярэдне пісала «ГС», 3 ліпеня супраць яго, па меркаванні мастаўлян, была зладжана правакацыя. Пасля таго, як Мілюк з сынам, па яго словах, адведаўшы піцы, вярталіся дамоў, да яго стаў прычапляцца невядомы мужчына, абражаць. Гэта ўсё зафіксавана камерай і стала вядома грамадскасці.

Супрацоўнікі ДАІ Пляскач і Драбіновіч з`явіліся сведкамі таго канфлікту. Але ў міліцыю быў дастаўлены не толькі Валянцін Жураўлёў, які справакаваў гэты канфлікт, але і пацярпелы — Аляксандр Мілюк.

У міліцыі Мілюк з пацярпелага паўстаў абвінавачаным. Начальнік міліцыі грамадскага парадку Мастоўскага РАУС Літаш пачаў складаць на яго пратакол, згодна з якім канфлікт той учыніў Мілюк.

Аднак тут надарыўся канфуз. Мілюк дамогся, каб яго адвезлі ў лякарню і абследавалі. Тэст на каранавірус быў станоўчы.

Канфлікт меў рэзананс. Нават прэс-служба МУС Гродзенскага аблвыканкама 8 ліпеня паведаміла, што Мілюк не меў пакарання, а суткамі пакаралі яго апанента.

15 ліпеня Мілюк атрымаў пастанову пракуратуры ад 7 ліпеня, з якой вынікае, што падрыхтоўку адміністрацыйнай справы ў дачыненні да яго за дробнае хуліганства прыпынілі, справу адновяць, калі знікнуць «падставы для прыпынення».

Неўзабаве такая нагода ўзнікла.

У той жа дзень да Мілюка на самаізаляцыі прыйшлі міліцыянты і паведамілі, што ў дачыненні да яго вядзецца праверка паводле крымінальнага артыкула 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Правялі агляд жылля. Аказалася, што на Мілюка напісалі заявы начальнік міліцыі грамадскага парадку Аляксей Літаш і начальнік аддзела аховы правапарадку Яўген Кудрашоў, нібыта ён іх абразіў падчас вулічнага канфлікту 3 ліпеня. У Мілюка забралі мабільны тэлефон.

Чацвёртага жніўня пачаўся суд у дачыненні да Мілюка за дробнае хуліганства. Паводле пратаколу, 3 ліпеня Мілюк у горадзе Масты чапляўся да грамадзян, нецэнзурна лаяўся, чым выказаў непавагу да грамадства. Працэс вёў суддзя суда Шчучынскага раёна Цівунчык. На разгляд справы прыйшло каля 30 прыхільнікаў Мілюка з Мастоў і Гародні. Асобнай купкай стаялі работнікі райвыканкама, каб заняць месцы ў судовай зале. Прапусцілі толькі 20 чалавек.

Супрацоўнікі ДАІ Пляскач і Драбіновіч блыталіся ў паказаннях і не маглі дакладна сцвярджаць, ці была між Мілюком і Жураўлёвым бойка. Нечакана з`явіўся яшчэ адзін сведка канфлікту — начальнік аддзела ідэалагічнай працы Мастоўскага райвыканкама Сяргей Дэйкала. На судзе ён заявіў, што ў гэты час гуляў па горадзе. За сто пяцьдзесят метраў праз голлі дрэў пазнаў Мілюка, але не мог дакладна сказаць, што там адбывалася.

Пасля прагляду відэа канфлікту ён не мог патлумачыць суду, дзе знаходзіўся ў гэты час. Тады суду Сяргей Сяргеевіч пачаў маляваць пальцам у паветры план вуліцы, на што суддзя слушна заўважыў: «Ваш палец да справы не прышыю». На пытанне адваката Мілюка, як сведка Дэйкала апынуўся на месцы канфлікту, адказаў, што гуляў у той час па горадзе. Пабачыў канфлікт і 6 ліпеня распавядаў калегам па працы. Пытанне, чаму пратакол яго апытання пра здарэнне зафіксаваны 3 ліпеня, асталося без адказу.

Шмат якія пытанні да Дэйкалы астаюцца без адказу. 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Недарэчна неяк выглядае той момант, што галоўны ідэолаг раёна у той час, калі на пляцоўцы ля стадыёна «Нёман» ідзе ўганараванне лепшых людзей раёна, не там. Ён быў там. І, шчыра кажучы, шкадую, што той момант не стаў я фіксаваць на камеру.

Пасля перапынку прысутныя пабачылі Жураўлёва, ужо ў якасці сведкі, і здзівіліся, як ён без пашпарта трапіў сюды, бо ў будынак суда прапускаюць толькі па пашпартах.

Здзіўляцца няма з чаго. У будынак Мастоўскага суда ёсць іншыя ўваходы, і імі праводзяць, прыкладам, тых, супраць каго вядзецца судовая справа. Суддзя ў беспашпартнага Жураўлёва некаторы час высвятляў яго асобу. І высветліў. Ён грамадзянін Расіі, мае від на жыхарства ў Беларусі. 3 ліпеня прыехаў на маршрутцы ў Масты на свята (з вёскі Пескі ў Масты з 10 гадзін да 12 няма ніякіх маршрутак). Пабачыў Мілюка, палічыў, што ён вінен яму грошы, бо вельмі падобны да таго чалавека, і стаў іх патрабаваць.

Мілюк лічыць, што гэта пераслед улады за яго грамадскую пазіцыю.

7 жніўня суд прыгаварыў Аляксандра Мілюка да 7 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Перад будынкам суда асобна трымаліся групы актывістаў і меркаваных чыноўнікаў.

Фота «Радыё Свабода»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание