Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
16 °C
Зельва
облачно с прояснениями
16 °C
Волковыск
мгла
18 °C
Мосты
мгла
18 °C
Дятлово
мгла
18 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
16 °C
EUR 3.0727
USD 2.6236
RUB(100) 3.3343
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме міліцыя затрымала карэспандэнта «Газеты Слонімскай» Яўгена Валадашчука

12 августа 2020 13:41
Поделиться:
Слонімскія міліцыянеры

Слонімскія міліцыянеры

Каля 19 гадзін вечара ў аўторак, 11 жніўня, Яўген Валадашчук пайшоў у раён цэнтральнай плошчы каля райвыканкама ў Слоніме, дзе ўжо трэці вечар пасля выбараў дзяжураць вялікія сілы міліцыі, рыхтаваць матэрыял для газеты. Пазней да яго далучылася маці, карэспандэнт і выдавец "ГС" Ганна Валадашчук, якая распавяла, як разгортваліся падзеі далей.

— Я пайшла недзе каля 20 гадзін у бок райвыканкама і ўбачыла, што на плошчы знаходзіцца шмат міліцыі, тры дзяўчыны-школьніцы сядзяць на лаўцы на плошчы і каля Дома культуры адзінока сядзіць на лаўцы мой Жэня. Я спытала ў дзяўчат, як ім тут адпачываецца ў акружэнні міліцыі, потым перакінулася некалькімі словамі з Жэнем, ён сказаў, што пойдзе ў рэдакцыю. Я яшчэ некаторы час заставалася там. Калі вярнулася ў рэдакцыю, то Жэні на месцы не было. Яго тэлефон не адказваў. Потым мне пазваніў з міліцыі нейкі маёр (прозвішча ён не назваў) і сказаў, што Жэню яны запрасілі ў міліцыю, каб расказаў, што ён бачыў вечарам 9 жніўня на цэнтральнай плошчы пасля выбараў. Маёр сказаў яшчэ, каб я не хвалявалася, і паабяцаў, што Жэню адпусцяць да 23 гадзін. Недзе каля 22.00 я закрыла рэдакцыю і пайшла ў бок дому. На Брэсцкай вуліцы каля міліцыі ўбачыла некалькіх маладых жанчын. Адна з іх крычала і патрабавала выпусціць мужа. З гутаркі з імі высветлілася, што іх мужоў міліцыянеры схапілі проста на вуліцы і павезлі ў міліцыю. Я пайшла званіць у дамафон у будынак міліцыі. Ніхто не адказваў. На стук таксама. Жанчыны сказалі, што яны ўжо мінут 20 грукаюць у дзверы і патрабуюць сустрэчы з начальнікам міліцыі, але ім ніхто не адказвае… Недзе ў 23.30 мне перазваніў той маёр і паведаміў, што на Жэню склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве вечарам 9 жніўня і яго не выпусцяць. На мае пярэчанні, што сын не ўдзельнічаў у мерапрыемстве, а выконваў журналісцкую работу, маёр кінуў трубку… Потым да нас выйшаў начальнік міліцыі і спытаў, чаго мы тут шумім, ды сказаў, каб ішлі дамоў. Цяпер вось напісала ў суд заяву і чакаю, калі Жэню будуць судзіць. У судзе не называюць час, калі пачнецца разгляд справы, то сяджу і чакаю, — распавяла ў першай палове дня 12 жніўня карэспандэнту «ГС» па тэлефоне Ганна Валадашчук.

…Мы ўсе чакаем, калі скончыцца прававое бязмежжа з боку тых, хто абавязаны абараняць правы і свабоды грамадзян.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание