Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Карэспандэнта «Газеты Слонімскай» пакаралі штрафам

13 августа 2020 17:26
Поделиться:
суд

Суд Слонімскага раёна. Фота з архіва "ГС"

У чацвер, 13 жніўня, у судзе Слонімскага раёна разглядалі адміністрацыйную справу ў дачыненні карэспандэнта "ГС" Яўгена Валадашчука за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Слоніме пасля выбараў вечарам 9 жніўня.

Нагадаем, што нашага калегу забралі ў міліцыю вечарам 11 жніўня проста з Чырвонаармейскай вуліцы ў горадзе і пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда. Пратакол ад 12 жніўня на яго склаў старшы ўчастковы інспектар Слонімскага РАУС маёр міліцыі Ігар Лысенка.

У суд Яўгена Валадашчука даставілі сёння апоўдні і пакаралі штрафам у 10 базавых адзінак (270 рублёў).

З-пад варты ён быў вызвалены ў зале суда.

Той факт, што Яўген Валадашчук з`яўляецца карэспандэнтам «Газеты Слонімскай», а таксама дырэктарам прыватнага ўнітарнага выдавецкага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Газета Слонімская» і выконваў вечарам 9 жніўня сваю журналісцкую працу, не пераканалі суддзю Аляксандра Ярмоліка ў невінаватасці журналіста.

Па сведчанні калегі, ізалятар часовага ўтрымання правапарушальнікаў у Слоніме цалкам запоўнены «палітычнымі» сядзельцамі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание