Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сланімчанкі выйшлі ў цэнтр горада з кветкамі і балонікамі. Фотарэпартаж (абноўлена)

13 августа 2020 14:17
Поделиться:
жанчыны
А 13-й гадзіне ў чацвер, 13 жніўня, некалькі дзясяткаў маладых жанчын і дзяўчат выйшлі ў Слоніме на акцыю салідарнасці каля райвыканкама і цэнтра культуры.

Пазней ланцуг сланімчанак накіраваўся ў цэнтр горада, на плошчу Леніна і Першамайскую вуліцу.

Слонімцы дружна сігналілі жанчынам са сваіх машын, праязджаючы побач.

Сланімчанкі ў белых сукенках, з кветкамі і балонікамі на пытанне карэспандэнта «ГС», што яны хочуць выказаць такім чынам сваёй акцыяй, дружна адказалі: «Любоў! Мы выступаем за мір у нашай краіне і супраць насілля з абодвух бакоў…»

Падчас жаночай акцыі аўтар гэтых радкоў заўважыў побач толькі адну машыну ДАІ. Інспектар спыніўся на стаянцы каля плошчы і гутарыў з жанчынай-вадзіцелем, якая збіралася ад`язджаць.

Як паведаміла па тэлефоне адна з чытачак з цэнтра горада, падчас акцыі там праехала міліцэйская машына, але не спынілася.

У 14.05 жанчыны з цэнтра накіраваліся на Чырвонаармейскую вуліцу. У гэты час ДАІ перакрыла рух па гэтай вуліцы ад цэнтра горада.

Калона жанчын у белым адзенні з кветкамі і балонікамі прайшла па Чырвонаармейскай вуліцы.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание