Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
9 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
9 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
7 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы выказалі пратэст супраць жорсткасці і насілля ў краіне

13 августа 2020 10:10
Поделиться:
слонім
Вечарам 12 жніўня некалькі дзясяткаў слонімцаў сабраліся ў гарадскім скверы ў знак салідарнасці з тымі, хто выказвае пратэст супраць жорсткасці і насілля ў краіне.

Як адзначыла адна з удзельніц імпрэзы, у цэнтры Слоніма ў сераду вечарам сабралася каля 70 чалавек. Нехта стаяў паводдаль, нехта сядзеў у машыне.

слонім

Да помніка танку слонімцы ўсклалі кветкі, якія ў апошнія дні сталі сімвалам мірных пераменаў, у знак пашаны тых, хто загінуў ці пацярпеў падчас мірных пратэстаў.

слонім

— Большасць жыхароў Слоніма вельмі перажываюць з-за тых падзей, якія адбываюцца цяпер у краіне, суперажываюць маці, жонкам, блізкім і родным тых, хто пацярпеў падчас удзелу ў мірных пікетах ці проста апынуўся побач, тым, хто затрыманы. Людзі страцілі сон, яны плачуць ўва сне. Людзі баяцца выйсці на вуліцу, запалоханыя на працы, баяцца згубіць свой хоць і невялікі заробак. Каб не было фальсіфікацый, не пралілася б кроў. Як могуць фальсіфікатары спаць спакойна?! — сказала Яўгенія, адна з удзельніц акцыі салідарнасці.

Па яе словах, кветкі зранку 13 жніўня прыбралі:

— Няўжо за тое, што мы проста паклалі кветкі, будуць караць?! Калі людзі вярталіся дамоў, іх затрымлівалі проста каля пад’ездаў, — канстатавала сланімчанка.

слонім

Адзначым, што карэспандэнт «Газеты Слонімскай» Яўген Валадашчук з 11 жніўня знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Слонімскія міліцыянеры склалі пратакол на Яўгена быццам бы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 9 жніўня, калі ён выконваў сваю журналісцкую работу.

Фота забяспечана ўдзельнікамі імпрэзы

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание